Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жаныбека Бакіева засудзілі да пажыцьцёвага


Жаныбек Бакіеў
Жаныбек Бакіеў

Суд у Кіргізстане завочна прысудзіў да пажыцьцёвага зьняволеньня малодшага брата экс-прэзыдэнта краіны Жаныбека Бакіева.

Ён прызнаны вінаватым у рабаваньні, арганізацыі ўзброеных фарміраваньняў і датычнасьці да гібелі амаль ста чалавек пры разгоне акцый прыхільнікаў апазыцыі ў жніўні 2010 года, паведаміў прадстаўнік Генэральнай пракуратуры Кіргізіі.

Экс-прэзыдэнт Кіргізіі Курманбек Бакіеў, які прыйшоў да ўлады ў выніку «цюльпанавай » рэвалюцыі 2005 годзе, быў зрынуты ў красавіку 2010 года. Яму таксама прад’яўленыя абвінавачваньні ў датычнасьці да гібелі ўдзельнікаў антыўрадавых дэманстрацый.

Браты Бакіевы хаваюцца ў Менску. Беларускія ўлады адмовіліся выдаць іх Кіргізстану, назваўшы патрабаваньне Бішкека палітычна матываваным.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG