Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірына Герашчанка: «Апазыцыя патрабуе адстаўкі ўкраінскага ўраду»


Ірына Герашчанка
Ірына Герашчанка

Першы намесьнік кіраўніка Камітэту эўраінтэграцыі Вярхоўнай Рады Ўкраіны, прадстаўніца партыі «Ўдар» Віталя Клічко Ірына Герашчанка пракамэнтавала Свабодзе апошнія падзеі ва Ўкраіне.

«Сёньня ўкраінцы дэманструюць, што яны ня згодныя з такім аднабаковым рашэньнем улады прыпыніць працэс эўраінтэграцыі. Па-другое, украінцы зноў сабраліся на шматтысячны магутны мірны мітынг, каб абараніць наш эўрапейскі выбар.

Апазыцыя вымагае наступнага: па-першае, адстаўка ўраду здраднікаў, якія дазволілі сабе ў аднабаковым парадку быццам бы перарваць эўрашлях Украіны. Па-другое, мы патрабуем ад улады выканаць усе крытэры, неабходныя для падпісаньня дамовы пра асацыяцыю, прыняцьця адпаведных законаў, вызваленьня Юліі Цімашэнкі. І мы будзем засяроджваць увагу на тым, што эўрапейскі выбар — гэта ня толькі эканоміка, ня толькі грошы, гэта, найперш, каштоўнасьці, якія надзвычай важныя для разьвіцьця дэмакратыі ва Ўкраіне, для стандартаў сацыяльна-эканамічнага жыцьця. І мы патрабуем ад прэзыдэнта Януковіча падпісаць дамову не пазьней за 29 лістапада ў Вільні, інакш умова наша — ня толькі апазыцыі, але і грамадзкіх арганізацый, грамадзтва — гэта датэрміновыя прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары.

Карэспандэнтка: «А Вы разглядаеце магчымасьць, што гэта пытаньне будзе ўздымацца на саміце Ўсходнеэўрапейскага партнэрства ў Вільні?»

«У нас ёсьць амаль тыдзень, і сёньня мы патрабуем ад ураду выпрацаваць крытэры, неабходныя для падпісаньня дамовы. Да таго ж, вельмі зьдзіўляе такая «страўсіная» пазыцыя прэзыдэнта, які робіць выгляд, што нічога ў краіне не адбылося, што ягоны ўрад не перавысіў свае паўнамоцтвы, заявіўшы пра прыпыненьне эўрашляху. Прэзыдэнт маўчыць, калі кажуць сьмешна пра ягоную баязьлівую пазыцыю. Ён паспрабаваў перакласьці гэтую брудную працу на ўрад. Але сваё слова ён яшчэ не сказаў. Таму мы сабралі подпісы за адстаўку ўраду, будзем дамагацца ўзьняць гэта пытаньне ў парлямэнце. Таксама будзем дамагацца правядзеньня на гэтым тыдні пазачарговай сэсіі Вярхоўнай Рады, падчас якой павінны быць прынятыя два законы: «Пра пракуратуру» і «Пра лячэньне асуджаных».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG