Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама вітаў дамоўленасьць «шасцёркі» і Ірану


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама назваў дамоўленасьці, дасягнутыя паміж «шасьцёркай» і Іранам першым, але важным крокам, які адкрывае шлях да далейшых перамоваў.

«Дыпляматыя праклала шлях да больш бясьпечнага сьвету», — сказаў Абама.

Паводле прэзыдэнта ЗША, Іран пагадзіўся адмовіцца ад новых цэнтрыфугаў для ўзбагачэньня ўрану, дапусьціць на свае ядзерныя аб’екты міжнародных інспэктараў і замарозіць будаўніцтва рэактара на цяжкай вадзе, якія тэхнічны здольны выпрацоўваць узброены плутоні.

Узамен Іран атрымае частковае зьмякчэньне эканамічных санкцыяў. Аднак, калі на працягу паўгоду ўсясьветная супольнасьць не пабачыць выкананьня абяцанага, санкцыі будуць адноўленыя ў поўным аб’ёме, папярэдзіў прэзыдэнт ЗША.

Раней кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу Кэтрын Эштан заявіла, што на перамовах ў Жэнэве «шасьцёрка» і Іран змаглі паразумецца, перадае ВВС.

Міністр замежных справаў Ірану Джавад Зарыф праз запіс у Цьвіцеры пацьвердзіў, што пагадненьне было дасягнута.

Гэтак званая група «5 +1» — Вялікая Брытанія, Кітай, Францыя, Расія, ЗША, і Нямеччына — прапаноўвала Ірану абмежаваную дапамогу у абмен на прыпыненьне ядзернай праграмы гэтай краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG