Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч: Перакрыжаванае субсыдаваньне ліквідуем праз тры гады


Міхаіл Мясьніковіч
Міхаіл Мясьніковіч

«Перакрыжавае субсыдаваньне трэба абавязкова ліквідаваць, інакш мы маем эканоміку крывых люстэркаў».

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч падчас сустрэчы з дэпутатамі Нацыянальнага сходу, якія абмяркоўваюць прагноз сацыяльна-эакамічнага разьвіцьця краіны на 2014 год.

«Перакрыжавае субсыдаваньне — гэта абуза для рэальнага сэктару эканомікі. Трэба перакладаць нагрузку на людзей. Ёсьць вялікая спакуса рабіць гэта адным махам, цягам 2014 году. Але так мы ня зробім. Мы адмовімся ад перакрыжавага субсыдаваньня цягам трох бліжэйшых гадоў. А пакуль давядзецца па-ранейшаму датаваць насельніцтва», — сказаў Мясьніковіч.

Паводле Мясьніковіча, сярэдні заробак беларуса на канец гэтага году складзе 598 даляраў. З ростам заробкаў амаль на трэць павялічыўся імпарт. Людзі адмаўляюцца купляць беларускія спажывецкія тавары, іх мала і яны невысокай якасьці.

Сярод іншых фактараў, якія сёлета нэгатыўна паўплывалі на беларускую эканоміку, гэта тое, як сказаў Мясьніковіч, праселі традыцыйныя рынкі, пагоршылася сытуацыя з продажам нафты і калію. Усё гэта будзе выпраўляцца ў 2014 годзе, калі асаблівая ўвага будзе надавацца мэнэджмэнту. «У нас добрыя інжынэры і тэхнолягі, але нікудышнія мэнэджэры», — сказаў прэм’ер.

Міністар эканомікі Мікалай Снапкоў сказаў, што пражываньне з трох чалавек у двухпкаёўцы разам з камунальнымі паслугамі будзе абыходзіцца ў 2014 годзе ў 444 тысячы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG