Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ўшанавалі «палескую кнігаўку»


Яўгенія Янішчыц
Яўгенія Янішчыц

20 лістапада ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі прайшла вечарына прысьвечаная 65-годзьдзю таленавітай беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц.

Арганізатарамі былі выступілі Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры і Цэнтральная навуковая бібліятэка.

Бібліятэка падрыхтавала выставу «Пачынаецца ўсё з любові...», якая знаёміць з творчай спадчынай паэткі: першыя публікацыі ў літаратурных зборніках, першыя паэтычныя зборнікі «Снежныя Грамніцы» (1970) , «Дзень вечаровы » (1974). Сярод экспанатаў — і апошнія кнігі Янішчыц («Каліна зімы», «У шуме жытняга Святло»), сучасныя публікацыі, перавыданьні яе твораў.

Вершы Янішчыц перакладзеныя на англійскую, баўгарскую, грузінскую, літоўскую, расейскую, нямецкую, французскую і іншыя мовы народаў сьвету.

Як адзначыла ў інтэрвію БелаПАН вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры Наталя Мізон, «для публікі, якая чытае, імя Яўгеніі Янішчыц сьвятое»:

«Васіль Быкаў называў яе самай таленавітай з усіх таленавітых паэтак Беларусі, самай чыстай і дасканалай».

Крытыкі часта называлі Янішчыц «палескай кнігаўкай», бо нарадзілася яна 65 гадоў 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка Пінскага раёна. Трагічна памерла 25 лістапада 1988 года.

У інтэрнэце ёсьць сайт памяці Яўгеніі Янішчыц зь яе творамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG