Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у сэнат перамагла плятформа «За новы ЭГУ»


19 лістапада прайшлі выбары ў сэнат Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, які працуе ў Вільні, – галоўны орган акадэмічнага самакіраваньня. Яўка склала 81%.

У сэнат прайшло 12 з 13 прадстаўнікоў дэмакратычнай плятформы «За новы ЭГУ». Яна аб'яднала выкладчыкаў, нязгодных з прапанаваным адміністрацыяй ВНУ плянам разьвіцьця ўнівэрсытэту. 12 з 15 чальцоў сэнату, якія абіраюцца выкладчыцкай супольнасьцю, будуць прадстаўнікамі плятформы.

Плятформа хоча вярнуць праекту ЭГУ яго першапачатковы сэнс – эфэктыўнага беларускага гуманітарнага ВНУ з эўрапейскай якасьцю адукацыі і навуковай працы.

У новы сэнат прайшлі: Андрэй Горных, Аляксей Крывалап, Андрэй Лаўрухін, Павал Церашковіч, Альміра Усманава, Тацяна Шчытцова, Алена Тоўсьцік, Сяргей Харэўскі, Андрэй Ралёнак, Вольга Шпарага, Кацярына Кузьняцова, Ала Сакалова, Максім Жбанкоў, Ала Пігальская, Аляксандар Кавалёў.

Перамога на ўнівэрсытэцкіх выбарах дэмакратычнай плятформы – пацьвярджэньне таго, што большасьць выкладчыкаў абірае новы ЭГУ.

Акрамя абраных выкладчыкамі чальцоў, у склад Сенату ўваходзяць 4 прадстаўнікі студэнцкай супольнасці, рэктар унівэрсытэту (паводле сваёй пасады) і супрацоўнік дасьледчага цэнтру ЭГУ, які прызначаецца рэктарам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG