Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Selfie — слова 2013 году


Віталь Зялкоўскі
Віталь Зялкоўскі

Навукоўцы знайшлі слова, якое апісвае фатаграфіі «суровага беларуса» Віталя Зялкоўскага ў сацыяльных сетках — Selfie. Беларускага адпаведніка пакуль няма.

«Selfie» (фатаграфія самога сябе) абрана словам 2013 году складальнікамі Оксфардзкага слоўніка ангельскай мовы.

Паводле паведамленьні агенцтва Reuters, такое рашэньне рэдакцыі тлумачыцца ростам ужываньня гэтага слова ў параўнаньні з мінулым годам на 17 тысяч адсоткаў.

У Оксфардзкім слоўніку слова «Selfie» вызначаецца як фотаздымак самога сябе, зроблены пры дапамозе смартфона або вэб-камэры і разьмешчаны ў сацыяльных сетках. Упершыню яно было выкарыстанае ў 2002 годзе ў Аўстраліі.

Адной з зорак сацыяльных сетак нядаўна стаў беларус Віталь Зялкоўскі, шматлікія «selfie» якога выклікалі вялікую цікавасьць карыстальнікаў інтэрнэту.

Віталь фатаграфаваў сам сябе на фоне розных знакамітасьцяў сьвету, пры гэтым заўсёды меў вельмі пахмурнае аблічча, за што ў сеціве яго назвалі «суровым беларусам».

Сярод іншых прэтэндэнтаў на «слова году» па вэрсіі Оксфардзкага слоўніка, які выдаецца з 1884 году — назва віртуальнай валюты «bitcoin» . Яна зьявілася ў 2009 годзе. У апошні час попыт на гэтую валюту рэзка вырас. Міністэрства юстыцыі ЗША прызнала яе законнай, а ў Кітаі за віртуальныя грошы сталі прадаваць новыя кватэры і дамы. Галоўная асаблівасьць «bitcoin» — поўная ананімнасьць пакупніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG