Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асьцярожна, Сочы закрываюцца


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў указ пра ўзмацненьне міграцыйнага рэжыму ў Сочы на час правядзеньня зімовай Алімпіяды 2014 году.

Паводле дакумэнту, грамадзяне Расеі, якія прыбылі для часовага пражываньня ў Сочы (за выняткам тых, што жыве ў гасьцініцах, санаторыях, дамах адпачынку, пансіянатах, кемпінгах, турбазах, а таксама пацыентаў бальніц), а таксама для сталага пражываньня, абавязаныя цягам трох дзён пасьля прыбыцьця зьвярнуцца за атрыманьнем рэгістрацыі, якая павінна быць праведзена ў той жа дзень.

Тэрмін часовага знаходжаньня іншаземцаў, якія не бяруць удзел у Алімпійскіх гульнях і прыбылі ў бязьвізавым парадку, ня можа быць большым за 30 сутак.

Правілы будуць дзейнічаць з 7 студзеня да 21 сакавіка 2014 году.

Усе гэтыя патрабаваньні не распаўсюджваюцца на расейцаў і замежных грамадзян, якія маюць алімпійскае пасьведчаньне асобы й акрэдытацыі, а таксама дакумэнты пра права наведваньня алімпійскіх аб’ектаў і карту рэгістрацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG