Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ перадумаў пускаць расейскіх консулаў да Баўмгертнэра


Ігар Карагін
Ігар Карагін

Сустрэчу расейскіх дыпляматаў з генэральным дырэктарам «Уралкалія» Ўладзіславам Баўмгертнэрам, які знаходзяцца ў Менску пад хатнім арыштам, перанесеная на наступны тыдзень.

Сустрэчу перанесьлі «на просьбу кампэтэнтных органаў», паведаміў Інтэрфаксу Ігар Карагін, начальнік консульскай службы амбасады Расеі.

Карагін не ўдакладніў прычыны пераносу сустрэчы. Ён толькі адзначыў, што «гэта была ініцыятыва беларускіх сьледчых».

Папярэдняя сустрэча адбылася 30 верасьня.

7 лістапада Аляксандр Канюк, генпракурор Беларусі, сказаў, што лічыць магчымай экстрадыцыю Баўмгертнэра ў Расею.

Канюк нагадаў, што Генпракуратура Беларусі атрымала ад Генпракуратуры Расеі запыт на выдачы Баумгертнэра:

«У цяперашні час дакумэнты знаходзяцца на вывучэньні і на апрацоўцы, мы, паводле закону, дамо адказ», — заявіў Канюк. Ён растлумачыў, што супраць Баумгертнэра ў Расеі завялі крымінальную справу, аналягічную той, якая расьсьледуецца ў Беларусі.


Справа Баўмгертнэра

Уладзіслаў Баўмгертнэр быў затрыманы ў Менску 26 жніўня. Яго зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар КДБ і абвінавацілі ў злоўжываньнях. Сьледчыя органы Беларусі лічаць, што Баўмгертнэр і шэраг іншых топ-мэнэджэраў Беларускай калійнай кампаніі нанесьлі страты «Беларуськалія» і БКК у памеры да 100 мільёнаў даляраў.

Ад 26 верасьня Баўмгертнэр знаходзіцца пад хатнім арыштам. Яго трымаюць у Менску на найманай кватэры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG