Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над маці Ігара Пцічкіна й Андрэем Бандарэнкам перанесьлі на 14 лістапада

абноўлена

У Маскоўскім судзе Менску пачалі судзіць праваабаронцу Андрэя Бандарэнку і Жану Пцічкіну, маці памерлага ў ізалятары на Валадарскага Ігара Пцічкіна.

Пра гэта Свабодзе паведаміла Ірына Пцічкіна, сястра загінулага:

«Маці прывезьлі ў суд пад прымусам. Яна запатрабавала адваката, і суд над ёй адклалі да 18:30. Туды як сьведка прыйшоў Андрэй Бандарэнка, але яго „прабілі“, што і ён затрымліваўся, і пачалі таксама судзіць. Ён таксама патрабуе адваката».

Пікет, у якім бралі ўдзел Жана Пцічкіна і праваабаронца Андрэй Бандарэнка, адбываўся каля СІЗА на вуліцы Валадарскага 14 верасьня. Міліцыя не дазволіла людзям ускласьці кветкі да муроў ізалятару ў памяць пра Ігара Пцічкіна. Больш за 10 чалавек былі затрыманыя, шасьцёра зь іх адбылі дзень у ізалятары і потым былі асуджаныя на штрафы. Справы некаторых іншых затрыманых былі адкладзеныя.

Мянчук Ігар Пцічкін памер у ізалятары на Валадарскага 4 жніўня. Сваякі лічаць, што малады чалавек быў забіты ахоўнікамі. У кастрычніку стала вядома, што Сьледчы камітэт завеў крымінальную справу паводле гэтага здарэньня.

18:45 Судзьдзя Маскоўскага суду Яўген Хаткевіч, які разглядае справу Андрэя Бандарэнкі, перанёс слуханьні на 15:00 14 лістапада праз тое, што сёньня адвакат Андрэя Бандарэнкі ня можа прысутнічаць на працэсе. Жана Пцічкіна яшчэ чакае свайго адваката, яе справа пакуль не адкладалася.

19:20 Суд над Жанай Пцічкінай таксама адкладзены на 14 лістапада. «Я запатрабавала таксама выклікаць сьведак з майго боку, і судзьдзя Яўген Хаткевіч з гэтым пагадзіўся», — паведаміла Жана Пцічкіна карэспандэнту «Свабоды». Суд над маці загінулага на Валадарцы Ігара Пцічкіна мусіць пачацца а 16:30.




Жана Пцічкіна
Жана Пцічкіна
Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG