Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як пішуцца падручнікі па гісторыі ў краінах колішняга СССР — Грузія


Гісторыю ў грузінскіх школах асобным прадметам пачынаюць выкладаць зь сёмага клясу. Міністэрства адукацыі ўхваліла пяць падручнікаў для вучняў сярэдніх школ.

Складаць хрэстаматыі было няпроста: гісторыя Грузіі поўная падзеямі і асобамі, пра якія адзінай думкі ў грамадзтве няма.

Першы ў шэрагу такіх асобаў — Ёсіф Сталін. Новыя падручнікі падрабязна апісваюць рэпрэсіі сталінскай эпохі. Пры гэтым распавядаецца і пра дасягненьні таго часу — эканамічныя і прамысловыя.

«Вядома, мы далёкія ад таго, каб называць Сталіна „вялікім мэнэджэрам“, аднак мы пастараліся ўсебакова апісаць пэрыяд яго кіраваньня», — кажа Ніко Сілагадзэ, экспэрт у галіне адукацыі.

Сілагадзэ адмаўляе ўплыў палітычнай каньюнктуры на складаньне падручнікаў, адзначаючы пры гэтым, што акцэнт у новых падручніках быў зроблены не на ізаляванае вывучэньне гісторыі краіны, а на сувязь яе з найважнейшымі ўсясьветнымі падзеямі, прадстаўленьне Грузіі як часткі ўсясьветнай супольнасьці і эўрапейскай сям’і.

Асабліва складана, па словах супрацоўнікаў Мінадукацыі, было трактаваць найноўшыя падзеі: 90-я гады, канфлікты ў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, а таксама грамадзянскую вайну ў Грузіі. Складальнікі падручнікаў у гэтых выпадках вырашылі падаць навучэнцам толькі сухі пералік фактаў і падзеяў таго часу.

«Многія настаўнікі ня лічаць патрэбным аддаваць гэтаму пэрыяду шмат увагі, лічачы, што гэтыя нядаўнія падзеі і без таго сьвежыя ў памяці, што яны ня маюць патрэбы ў тлумачэньнях», — кажа Сілагадзэ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG