Першымі пад акампанемент ваеннага аркестру арганізавана ўсклалі кветкі да помніка Леніну прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі, афіцыйных прафсаюзаў, піянэры, курсанты, сувораўцы, а таксама паслы Кубы і Віетнама. З кароткай прамовай выступіў лідар Камуністычнай партыі Беларусі, намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Ігар Карпенка, які казаў пра тое, наколькі важнае гэта сьвята для Беларусі, і што —цытую — «Такія майстры мастацтва, як Якуб Колас і Янка Купала, падтрымлівалі савецкую ўладу».
Шмат людзей сталага веку, па-сьвяточнаму апранутыя, зь кветкамі цягам дня прыходзяць да помніка Леніну самі. 94-х гадовы Васіль Маладцоў прыйшоў у парадным строі, у беласьнежнай кашулі з гальштукам -«бабачкай». Кажа, што спачатку хадзіў у гэты дзень арганізавана, на парады і дэманстрацыі, а апошнія гадоў 20 — самастойна. Называе сябе шчырым бальшавіком-ленінцам:
«Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя — гэта радасьць і надзеі ўсіх прагрэсіўных людзей. Я лічу, што гэта сьвята велічы Ўладзімера Ільіча Леніна, які быў геніем ва ўсіх сэнсах».
Прыходзілі да помніка Леніну і замежнікі, прычым, ня толькі дыпляматы з Кубы і Віетнаму:
«Я Анджэй Дарыяновіч. Я прэзыдэнт Фонду аховы навакольнага асяродзьдзя з Польшчы. Сёньня вялікае сьвята, і прышлі мы сюды, каб ушанаваць памяць Леніна. Многія краіны ўтварыліся дзякуючы таму, што гэтыя зьмены прыйшлі».
Аб 11-й раніцы на плошчу прышло некалькі дзясяткаў сябраў Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет». Лідэр партыі " Сяргей Калякін захварэў, згубіў голас. Каля помніку Леніну выступіў ягоны намесьнік Валер Ухналёў, павіншаваў партыйцаў са сьвятам:
«Усё ж такі тыя прынцыпы, якія вылучаліся пры зьдзяйсьненьні Кастрычніцкай рэвалюцыі — прынцыпы роўнасьці, свабоды, яны актуальныя і зараз, яны застаюцца асноўнымі прынцыпамі для нашай партыі, і мы змагаемся за іх увасабленьне ў жыцьцё. І лічым, што яны прывядуць чалавецтва да больш справядлівага і сумленнага ўладакаваньня сьвету.
Мы, наша партыя — лічым, што беларуская дзяржаўнасьць узнікла дзякуючы падзеям кастрычніка 1917 года».
А вось моладзь даволі цьмяна ўяўляе, нават калі была Кастрычніцкая рэвалюцыя: