Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве будуць служыць імшу па-беларуску


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Зь лістапада ў сталіцы Польшчы пачнуць рэгулярна служыць каталіцкую імшу на беларускай мове.

Як паведамляе сайт Рыма-каталіцкага касьцёла ў Беларусі, у новым навучальным годзе для моладзі зь Беларусі, якая знаходзіцца ў Варшаве, пачынаюцца імшы на беларускай мове і традыцыйныя сустрэчы.

Бліжэйшая імша адбудзецца 3 лістапада, яе будзе правіць ксёндз Ірэнэюш Копач. Больш за 20 гадоў ён душпастыр супольнасьці «Каштоўная пэрліна» ў менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены.

Гэтая імша пачнецца ў 14.30 у кляштары айцоў дамініканаў на Служаве (вул. Дамініканская, 2).

Цягам году імшу на беларускай мове ў Варшаве будзе правіць айцец Кшыштаф Рушэль, які раней быў душпастырам беларусаў у Кракаве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG