Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад заўтра зноў падаражэюць газ і электрычнасьць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларусь з 1 лістапада істотна павышае тарыфы для насельніцтва на газ і электраэнэргію. Гэта ўжо сёмае падаражэньне электрычнасьці за бягучы год.

Рашэньне Саўміну аб новых тарыфах на газ і электрычнасьць уступае ў сілу з 1 лістапада.

Згодна з пастановай ураду тарыфы на газ павялічаныя на 20 адсоткаў. Цяпер, напрыклад, у кватэрах з газавай плітой, але без лічыльніка газу давядзецца плаціць за газ з кожнага жыхара па 11750 беларускіх рублёў у месяц. У такіх жа кватэрах, але без цэнтралізаванага гарачага водазабесьпячэньня, тарыф яшчэ вышэйшы — 33750 беларускіх рублёў з чалавека.

Імкліва даражэе электраэнэргія. Рост тарыфаў адбываецца амаль кожны месяц, гэта ўжо сёмае павелічэньне з пачатку году, усяго тарыфы павялічыліся амаль у два разы. Лістападаўскі рост складзе 8,3 працэнта.

Цяпер у кватэрах, абсталяваных электраплітамі, 1 кВт/г электраэнэргіі будзе каштаваць 518,9 беларускага рубля. Але гэта так званы пачатковы або сацыяльны тарыф — пры спажываньні да 250 кВт/г. Пры аплаце аб’ёму ад 250 да 400 кВт/г ужываецца тарыф з каэфіцыентам 1,3. Пры аплаце аб’ёму звыш 400 кВт/г у месяц пачынае дзейнічаць яшчэ вышэйшы каэфіцыент, які забясьпечвае поўнае пакрыцьцё выдаткаў на вытворчасьць і перадачу электраэнэргіі.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG