Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрмін за камэнтары ў Facebook


Карыстальнік сацыяльнай сеткі Facebook быў прысуджаны да ўмоўнага зьняволеньня на 15 месяцаў.

Віетнамскага карыстальніка Facebook абвінавацілі ў «злоўжываньні дэмакратычнымі свабодамі на шкоду дзяржаўным інтарэсам». Асуджаны заклікаў праз інтэрнэт вызваліць яго брата, што знаходзіцца ў турме з абвінавачваньня ў антыдзяржаўнай прапагандзе.

У Віетнаме ўмоўны прысуд азначае зьмяшчэньне пад хатні арышт з жорсткім абмежаваньнем свабоды перамяшчэньня.

Упершыню грамадзянін краіны быў асуджаны толькі за камэнтары, якія разьмяшчаў у сацыяльнай сетцы.

Ягоны адвакат назваў прысуд неаб’ектыўным і запатрабаваў неадкладна вызваліць свайго падабароннага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG