Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь — чэмпіён Эўропы ў інфляцыі


Беларусь займае першае месяца у Эўропе паводле тэмпаў інфляцыі — 10% за студзен-верасень 2013-га.

На другім месцы — Расея (4,7%), на трэцім — Мальта (3,7%), на чацьвёртым — Эстонія (2,9%), на пятым — Нідэрлянды (2,2%).

Аналіз тэмпаў інфляцыі ў розных краінах сьвету правяла Фэдэральная служба дзяржаўнай статыстыкі Расеі.


Эканаміст Сяргей Чалы ў інтэрвію Радыё Свабода сказаў, што інфляцыя ў 10% — гэта чаканы паказьнік, бо ў бюджэце на 2013-ы закладалася інфляцыя ў 12 %.

Сяргей Чалы
Сяргей Чалы
«Верагодна, што да канца году выйдзе трохі больш, за 12 асоткаў. Але гэта будзе блізкі да заплянаванага паказчык. У любым разе, гэты някепска ў параўнаньні зь мінулым годам, калі інфляцыя была каля 25 адсоткаў. У пляне на 2014 год закладзеная інфляцыя каля 10 адсоткаў. Атрымліваецца, што 10-15 адсоткаў інфляцыі ў год — гэта тая інфляцыя, якая атрымліваецца ў нашай краіне натуральным чанам, калі зь ёй асабліва не змагаюцца. Можна сказаць, што гэта сыстэмная інфляцыя. Ніжэй за 10 адсоткаў атрымаць інфляцыю вельмі складана нават пры жорсткай палітыцы Нацбанку», — заявіў Чалы ў інтэрвію Радыё Свабода.

«На жаль, ёсьць такая асаблівасьць беларускай эканомікі — як не змагайся зь інфляцыяй, яна ўсё роўна будзе на ўзроўні 10-15 адсоткаў. Для звычайных людзей інфляцыя — гэта рост коштаў, выражаны ў выглядзе адзінай лічбы. Для дзяржавы — гэта паказчык, які выкарыстоўваецца падчас індэксаваньня заробкаў „бюджэтнікаў“, а таксама пэнсіяў, стыпэндыяў, іншых сацыяльных выплатаў», — дадаў эканаміст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG