Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казначэеў: «Лукашэнка ня мае пачуцьця меры»


Вадзім Казначэеў
Вадзім Казначэеў
Чаму сёньняшняя прэсавая канфэрэнцыя Аляксандра Лукашэнкі не прыцягнула вялікай увагі мэдыяў, ня выклікала істотныя дыскусіі на інтэрнэт-форумах і ў сацыяльных сетках? Чым зьяўляецца на сёньня Садружнасьць незалежных дзяржаваў, ці сапраўды ў краінаў-сяброў гэтай арганізацыі ёсьць нейкая ўзаемная зацікаўленасьць? На гэтыя пытаньні адказвае публіцыст Вадзім Казначэеў.

— Аляксандар Лукашэнка ня так даўно, 12 кастрычніка, ужо праводзіў вялікую прэсавую канфэрэнцыю. Ці паўплываў гэты факт на той даволі нізкі інтарэс, які выклікала сёньняшняя прэсавая канфэрэнцыя? Гэта проста недагляд ягоных памочнікаў, ці кіраўнік Беларусі так захапіўся прыцягненьнем да сябе ўвагі СМІ, што страціў пэўную адэкватнасьць у разьмеркаваньні гэтай увагі?

— Наколькі ў Лукашэнкі ёсьць пачуцьцё ўлады, настолькі няма ў яго пачуцьця меры і таго, як трэба паводзіцца зь людзьмі, каб дамагчыся ад іх добрага да сябе стаўленьня. У мяне ўражаньне, што гэтага пачуцьця ў яго няма альбо гэтае пачуцьцё яму вельмі часта здраджвае. Мінулая прэсавая канфэрэнцыя працягвалася звыш 5 з паловаю гадзінаў. Гэтак нельга, гэта не спрыяе трыманьню ўвагі.

І тое, што праз паўтара тыдня ён дае новую прэсавую канфэрэнцыю, зноў накіраваную на Ўсход, умоўна кажучы, — гэта пазбаўляе яе ўвагі сур’ёзным чынам. Акрамя адмыслоўцаў, каму гэта патрэбна па працы (журналістаў, палітолягаў), — мы бачым, што яе мала хто глядзеў. Мы бачым, што і рэакцыі ў грамадзтве асабліва няма.

— Наколькі тэма СНД сёньня важная для беларускага грамадзтва? Чым зьяўляецца на сёньня Садружнасьць незалежных дзяржаваў, ці яна пераўтварылася ў нейкую фармальнасьць ці сапраўды ў краінаў-сяброў гэтай арганізацыі ёсьць нейкая ўзаемная зацікаўленасьць?

— Мне падаецца, што ня толькі для Беларусі, але і для ўсіх СНД даўно нечым важным не зьяўляецца. Засталіся хутчэй чыста прадстаўнічыя функцыі — кіраўнікам краінаў сустрэцца, паразмаўляць, магчыма, вырашыць нейкія двухбаковыя пытаньні. А так гэтая арганізацыя, менавіта як структура, ніякай ролі ўжо не адыгрывае.

Лукашэнка на прэсавай канфэрэнцыі выказаў нейкія манілаўскія пляны наконт ЭўрАзЭС, што той можа стаць канкурэнтам Эўразьвязу. Дык калі з ЭўрАзЭС яшчэ зьвязваюцца нейкія спадзяваньні, то з СНД — ужо не, і даволі даўно.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG