У СМІ зьявіўся артыкул міністра замежных справаў Швэцыі Карла Більдта і міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага, якія напярэдадні трэцяга саміту «Ўсходняга партнэрства» ў Вільні накіроўваюцца ў паездку ва ўсе сталіцы краінаў «партнэрства»: Кішынэў, Кіеў, Тбілісі, Баку, Ерэван і Менск.
Міністры зьбраюцца распавесьці ў сталіцах пра дасягненьні і хібы «Партнэрства» за пяць гадоў, якія прайшлі ад часу яго падпісаньня ў 2008 годзе. Яны паведамляюць, што завяршылася праца над пагадненьнямі аб асацыяцыі і зонах вольнага гандлю з Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай, падпісана некалькі пагадненьняў аб спрашчэньні візавага рэжыму.
Разам з тым яны падкрэсьліваюць, што для поўнай рэалізацыі праграмы партнэрства патрабуецца адданасьць агульным каштоўнасьцям. У сувязі з гэтым міністры нагадваюць, што Эўразьвяз патрабуе ад Беларусі вызваленьня палітвязьняў і заклікае пазьбягаць практыкі «выбарачнага правасудзьдзя».
Міністры зьвяртаюцца да досьведу краін, якія нядаўна далучыліся да Эўразьвязу і робяць выснову, што эўраінтэграцыя становіцца рухавіком рэформаў. Аднак яшчэ раз падкрэсьліваюць, што «ўсе, ад Менску на паўночным захадзе і да Баку на паўднёвым усходзе мусяць зразумець, што іх будучыня вырашаецца там, а не ў Варшаве, Стакгольме ці Брусэлі».
Напярэдадні інтэрнэт-выданьне Neweasterneurope апублікавала табліцу, складзеную паводле ацэнак экспэртаў, якая дэманструе стан справаў у краінах — удзельніцах «Усходняга партнэрства», і паказвае, што патрабуе большай увагі з боку эўрапейскіх палітыкаў.

| Жаданьне палітычнай эліты інтэгравацца ў эўрапескія структуры | Стасункі з ЭЗ | Стан грамадз. суп-ці | Вярш. права | Эк. рэформы | Правы чалавека | Празрыстасьць уладных інстытуцый | Б-ба з карупцыяй | Агульны рэйтынг |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| БЕЛАРУСЬ 1.4 | 1.3 | 2.1 | 1.5 | 2 | 1.4 | 1.9 | 2.1 | 1.7 |
| УКРАІНА 3.2 | 3 | 3.7 | 1.8 | 2.5 | 2.6 | 2.2 | 1.6 | 2.6 |
| МАЛДОВА 2.2 | 1.6 | 3.9 | 3.8 | 3.2 | 2.8 | 3 | 3.4 | 3 |
| АРМЭНІЯ 2.9 | 2.3 | 2.8 | 3.1 | 2.8 | 2.1 | 2.6 | 2.4 | 2.6 |
| АЗЭРБАЙДЖАН 1.8 | 2.7 | 2.3 | 1.7 | 2.7 | 1.6 | 2.1 | 1.6 | 2 |
| ГРУЗІЯ 4.1 | 3.8 | 3.5 | 2.9 | 3.6 | 3.2 | 3 | 3.4 | 3.4 |
| Сярэдняя адзнака | 2.5 | 3 | 2.5 | 2.8 | 2.25 | 2.5 | 2.4 | 2.6 |