Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі Антося Жылко


На прахадной менскага аўтазаводу, дзе актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі рабiлi прэзэнтацыю «Талакi», затрымалi актывіста АГП Антося Жылко.

Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Ён адзначыў, што большую частку інфармацыйных матэрыялаў удалося раздаць.

Антона затрымалі супрацоўнікі міліцыі хвілін праз 10 пасьля пачатку акцыі. Міліцыя пад'ехала хутка, таму астатнім актывістам АГП давялося апэратыўна згортвацца.

17 кастрычніка актывісты шэрагу арганізацыяў, якія ўваходзяць у грамадзянскі альянс «Талака», раздавалі інфармацыйныя матэрыялы на прахадной менскага аўтазаводу.

Паводле актывіста арганізацыі «Маладыя дэмакраты» Зьмітра Кавалгіна, за 40 хвілін было раздадзена каля тысячы асобнікаў інфармацыйных матэрыялаў пра «Талаку» і бюлетэняў «Голас розуму», які заклікае змагацца за сумленныя выбары.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG