Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфляцыя ў Беларусі расьце як на дражджах


Беларусь абышла краіны СНД па росьце спажывецкіх цэнаў і платных паслуг насельніцтву.

Гэта вынікае з дадзеных, якія апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

ТАБЛІЦА: Як зьмяніліся цэны на тавары і платныя паслугі ў студзені-верасьні 2012-га параўнальна са студзенем-верасьнем 2013-га

Краіна На колькі зьмяніліся цэны
Беларусь +19,3%
Расея +6,9%
Украіна –0,4%
Казахстан +6,2%


Як растуць цэны на тавары і паслугі, у %




Камэнтар эканаміста Льва Марголіна

Леў Марголін
Леў Марголін
«У эканоміцы ёсьць такое паняцьце, як сьпіраль «інфляцыя — прыбытак». І калі яе не спыніць, дык і атрымаеш адпаведныя вынікі. Пачынаецца гэта з таго, што кіраўніцтва нашай краіны лічыць — заробкі ў нас недастаткова вялікія і іх трэба падвысіць. Гэта робіцца адміністратыўнымі мэтадамі. А калі пад гэтым няма эканамічных абгрунтаваньняў, то такія захады цягнуць за сабою рост інфляцыі. Бо колькасьць грошай у абароце павялічваецца, а колькасьць тавараў застаецца ранейшай.

Калі ў іншых краінах былога СССР з гэтай зьявай ужо навучыліся змагацца, то мы ўвесь час наступаем на адны і тыя ж граблі. Спачатку здаецца, што недастаткова высокі заробак, а пасьля разгублена назіраем за ростам інфляцыі.

Свабода: «Выходзіць, што ў Казахстане і Расеі больш уважліва ставяцца да гэтага?»

«Вядома. У іх эканоміка больш рынкавая. Там час ад часу таксама ўжываюць адміністратыўныя рычагі. Калі, напрыклад, падвышаюць заробкі дзяржслужачым. Але ня трэба забывацца, што Расея і Казахстан тэрытарыяльна вельмі вялікія. Там у розных рэгіёнах даволі адрозныя ўмовы гаспадараньня. І таму дзяржава іншы раз вымушаная нешта рабіць „сілавым мэтадам“.

А калі параўноўваць з краінамі Балтыі і нават Закаўказьзя, то там такой зьявы ўжо няма. А паглядзіце на Ўкраіну. У іх сёлета нават зьніжэньне інфляцыі назіраецца. Калі няма гвалтоўных дзеяньняў з боку ўлады, то кошты ўладкоўваюцца самі па сабе. Невыпадкова ў краінах з рынкавай эканомікай гадавая інфляцыя звычайна бывае ў дыяпазоне 0,5–1,5%. А ў тых краінах, дзе дзяржава бярэ на сябе сьмеласьць умешвацца ў эканоміку, інфляцыя высокая. І Беларусь — вельмі красамоўны прыклад гэтага. Мы ўжо маем амаль 20% павелічэньня інфляцыі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG