Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальнаму зьмянілі прысуд на ўмоўны


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Абласны суд Кірава прызначыў у якасьці пакараньня Аляксею Навальнаму і Пятру Афіцэраву ўмоўны тэрмін пасьля разгляду іх скаргі на рашэньне Ленінскага раённага суду.

18 ліпеня Ленінскі суд прысудзіў апазыцыянэра Аляксея Навальнага да пяці гадоў калёніі, а другога фігуранта справы Пятра Афіцэрава -- да чатырох гадоў пазбаўленьня волі. Сёньня Кіраўскі абласны суд зьмяніў прысуд па крымінальнай справе аб крадзяжы на прадпрыемстве «Кировлес», прызначыўшы абодвум умоўнае пакараньне замест рэальнага пазбаўленьня волі.

У сваім апошнім слове Навальны падзякаваў сваім прыхільнікам за падтрымку і заявіў, што быў гатовы да любога разьвіцьця падзей. І Навальны, і Пётр Афіцэраў зьявіліся ў суд з рэчамі.

Навальны і Афіцэраў абвінавачваліся ў датычнасьці да крадзяжу больш за 10 тыс. кубамэтраў лесапрадукцыі, якая належыць ГУП «Кировлесу», у выніку чаго абласному бюджэту была нанесеная шкода на суму 16 млн. рублёў (500 тыс. даляраў).

Навальны і Афіцэраў былі выпушчаныя пад падпіску аб нявыезьдзе да ўступленьня прысуду ў сілу.

На працягу двух месяцаў Навальны ўдзельнічаў у выбарах мэра Масквы, дзе заняў другое месца, хоць вынікаў выбараў не прызнаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG