Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца МВФ папярэджвае пра масавую рэцэсію ў эканоміцы


Кіраўніца Міжнароднага валютнага фонду Крысьцін Лагард кажа, што дэфолт у ЗША можа прывесьці да «маштабнага збою ва ўсім сьвеце».

Лагард зрабіла такую заява ў эфіры тэлеканалу АВС.

13 кастрычніка ў Сэнаце ЗША адбыліся перамовы паміж рэспубліканцамі і дэмакратамі.

Лідэр большасьці ў Сэнаце Гары Рыд назваў гэтыя перамовы «галоўнымі».

Лідэр рэспубліканцаў Мітч Маконэл выступіў з заявай, што заклікае дэмакратаў прыняць плян, які спыніў бы частковае згортваньне дзейнасьці ўраду і дазволіў бы падняць столь дзяржаўнага доўгу.

17 кастрычнікаў ЗША могуць перавысіць столь дзяржаўнага доўгу, які цяпер складае 16,7 трыльёнаў даляраў. Калі памер дзяржаўнанга доўгу ня будзе павялічаны, ЗША могуць абвесьціць дэфолт.

1 кастрычніка Кангрэс ЗША не ўзгадніў праект бюджэту на 2014 год.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG