Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Усіх, хто супраціўляўся, расстрэльвалі на месцы

Аляксандар Лукашэнка 11 кастрычніка праводзіць прэсавую канфэрэнцыю для журналістаў расейскіх рэгіянальных СМІ. Радыё Свабода асьвятляе падзею ў рэжыме рэальнага часу.

10:32 11.10.2013
Сачыце за абнаўленьнямі.
10:33 11.10.2013
Сустрэчы Лукашэнкі з расейскімі журналістамі сталі традыцыйнымі.

Вось як гэта было ў розныя гады:
11:06 11.10.2013
Пачалася прэс-канфэрэнцыя. Напачатку Аляксандар Лукашэнка заявіў:

Адмыслова для вашага прыезду мы не рэтушавалі рэчаіснасьць. Канечне, падлогу падмялі.
11:16 11.10.2013
Аляксандар Лукашэнка:

Адкажу на вашы пытаньні не дзеля піяру, як пішуць некаторыя паважаныя выданьні. Ну што зробіш некаму ў Беларусі піярыць лягчэй, чым мне ў Беларусі, бо вы бачыце, што мы не закрытыя для расейскіх СМІ. Усе нават гадкія каналы трансьлююцца на Беларусь. І парадачныя каналы, якія адзначаюць юбілеі таксама трансьлююцца на нашу Беларусь. З рознымі “Бацька-1”, 2, 3,4. Мы не закрываем прасторы для іх.
11:21 11.10.2013
Аляксандар Лукашэнка:

Глябальны фінансавы крызыс закрануў усе краіны, і нас у тым ліку. Гэта нэгатыўна адбілася на тэмпах эканамічнага разьвіцьця, ўскладніла экспарт прадукцыі і паслуг. У гэтай сувязі Беларусі і Расеі як ніколі важна быць разам, каб больш пасьпяхова пераадольваць тыя праблемы, якія падкідвае нам сусьветны рынак
11:29 11.10.2013
Аляксандар Лукашэнка:

Вельмі шкада, што цэнтральныя расейскія каналы, СМІ заўважаюць бяду, нейкі катаклізм, забілі, разбурылі, чым добрыя факты гэтых стасункаў. Мы і сабраліся, каб і гэтыя пытаньні абмеркаваць.
11:36 11.10.2013
Аляксандар Лукашэнка:

Пра вучэньні НАТО:
Мы пра гэта скажам, але адзін раз. Мы не будзем крычаць, віжжаць. Можа міністар нешта скажа. Але толькі ў такім чалавечым ключы.

Чаго нам крычаць? Яны на вушы паднялі ўсе свае сілы і сродкі. Мы ж не зьбіраліся балістычныя ракеты пускаць. Навошта такі кантроль?
11:39 11.10.2013
11:41 11.10.2013
Аляксандар Лукашэнка:

Народ зачакаўся станоўчай дынамікі ў пытаньні саюзнай дзяржавы. Але гэта пытаньне не да мяне.
11:46 11.10.2013

Камэнтуе аглядальнік Свабоды:


Паціху, асьцярожненька (пакуль без вялікага эмацыйнага надрыву), але Лукашэнка пачынае «наяжджаць» на расейскіх кіраўнікоў, указваць на вінаватых у праблемах «саюзнай дзяржавы». «Народ зачакаўся нейкай дынамікі станоўчай ў рамках саюзнай дзяржавы. Але гэта — пытаньне да мяне», — заявіў беларускі кіраўнік. Зноў усплыў тэзіс пра тое, што Расея тармозіць інтэграцыю. Больш за тое, паводле Лукашэнкі, расейскі ўрад адмяніў «саюзны саўмін» з-за гісторыі з Керымавым.
11:52 11.10.2013


Мы не даруем. Мы не адмянілі сьмяротнае пакараньне. Я не лічу, што гэта добра, што ў нас ёсьць сьмяротная кара. Але не я вінаваты, што яна захоўваецца. Ёсьць у краіне працэсы такія, дзе трэба прымяняць сьмяротную кару.
11:56 11.10.2013


Я саплівым хлапчуком, прэзыдэнтам сутыкнуўся з бандытызмам. Я вырашыў прыняць радыкальнае рашэньне. Лавушкі зрабілі. Усіх бандыдтаў, хто супраціўляўся, расстралялі на месцы. Не знаходзіў іншага мэтаду адказаць на разбой як даць у морду. Бандыт разумее толькі тады, калі ты размаўляеш на яго мове. Але не трэба зарывацца. Калі справядліва – зразумеюць. Каліт не, то будзе яшчэ большы крымінал.

Мы трансьлюемся на палову Расеі да Ўралу. Калі я буду маніць, зь мяне будуць сьмяяцца.
12:02 11.10.2013


Кожны вечар, калі мне даводзіцца ўкладваць малыша спаць, ён мне кажа: «Так, тэлевізар нельга глядзець, ты мне распавядаеш гісторыю. Як, зноў пра вайну?». «Ізноў пра вайну». У мяне ўжо няма гісторый гэтых: кожны вечар — пра вайну. Пра Сталіна, пра Гітлера, як яны плянавалі гэтую апэрацыю. Пацанёнак, трэці кляса, — пра вайну і пра вайну цэлы год
12:05 11.10.2013
Аляксандар Лукашэнка:

Мы наводзілі жалезны, жорсткі парадак. Але нікому спуску не давалі. Але пры гэтым ты павінен сам быць чыстым. Калі ты змагаесься з карупцыяй, не дай Бог, цябе народ западозрыць. Калі будучы кіраўніком краіны мільён атрымаў ў выглядзе хабару, ты нідзе гэта не схаваеш.
12:08 11.10.2013
12:13 11.10.2013

Камэнтуе аглядальнік Свабоды:


Лукашэнка пра свайго сына Колю: «Я цэлы кожны вечар яму расказваю пра вайну, пра Гітлера, Сталіна. Пра Вялікую Айчынную ўжо ўсё расказаў, цяпер ужо пра вайну 1812 году, пра Напалеона.. Ён цяпер ужо пераключае ўсе тэлеканалы на „Звезду“ — гэта ёсьць такі патрыятычны канал у Расеі».

Паказальная замалёўка, якая, зь іншага боку, прымушае задумацца пра псыхалягічны стан Мікалая Лукашэнкі. Штодня слухаць гісторыі пра вайну, замест мульцікаў пераключацца на ваенны канал... магчыма, варта задумацца, якая карціна сьвету будуецца ў галаве гэтага дзіцяці. А тут яшчэ ўзгадаем падараваны яму тагачасным прэзыдэнтам Расеі Мядзьведзевым пісталет...

12:21 11.10.2013

Расейскай журналісцы: «Калі вы зьберацеся нараджаць — прыязджайце ў Беларусь, мы ўсё вам аформім ў лепшым выглядзе. Падумайце». Журналістка кажа, што яна хоча нарадзіць толькі ад беларуса, Лукашэнка: «І гэта можам арганізаваць — не
пытаньне. Ад беларуса, ад габрэя, ад паляка. У нас украінцы, рускія жывуць. Выбірайце».

Ала Пугачова, якая малайчына! Двайняткі! Вы ня ўяўляеце, якое шчасьце ў такім узросьце мець дзяцей. Я ўяўляю. Таму што ў мяне ў такім узросьце малыш.
12:23 11.10.2013

Камэнтуе аглядальнік Свабоды:


Рускія журналісты такія ўсе ласкавыя. Фактычна ніводнае пытаньне не абыходзіцца без папярэдняга камплімэнту. Адзін кажа, як смачна ўсё ў Беларусі, што ён за тыдзень растаўсьцеў. Другая захапляецца дапамогай Беларусі Амурскай вобласьці. Яшчэ адзін кажа, як усё цудоўна на беларускіх вуліцах, няма злачыннасьці. Наступная — кажа, якія прыгожыя беларускія мужчыны. Як кажуць у такіх выпадках — «хачу жыць у такой Беларусі!»
12:31 11.10.2013
12:33 11.10.2013


Ні адзін дзяржаўны адказны чалавек, асабліва, калі ён ведае, што кантралюецца дзяржавай, не зрабіў бы так, як ён. А ён купіў гэты «Уралкалій» і цяпер творыць, што хоча. Напляваць, што сёньня Беразьнікі сыходзяць пад зямлю, што там усё затапляецца, яму да гэтага справы няма.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG