Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя адкрывае першы гарналыжны курорт


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Улады КНДР 10 кастрычніка плянуюць адкрыць першы гарналыжны курорт. На ім будуць лыжныя і санкавыя трасы, пад’ёмнікі і домікі для гасьцей.

Аднак некаторыя назіральнікі сумняваюцца, што курорт будзе адкрыты своечасова. Агенцтва АР адзначае: у верасьні два гатэля комплексу яшчэ будаваліся, а дарога да іх ня мела нармалёвага пакрыцьця.

Таксама пакуль незразумела, хто будзе карыстацца курортам, калі ён адкрыецца. Паводле некаторых ацэнак, у КНДР з насельніцвам ў 24 млн. чалавек, толькі каля 5,5 тыс. лыжнікаў (каля 0,02% ад агульнага насельніцтва).

Курорт Масік Пасі месьціцца на ўсходнім узьбярэжжы краіны і лічыцца апошнім буйным праектам паўночнакарэйскіх уладаў, на які пайшло 10 месяцаў інтэнсіўнай працы, адзначае ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG