Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў: «Мацярынскі капітал» магчымы толькі праз рэформы


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў

8 кастрычніка, выступаючы перад рабочымі БелАЗу, Аляксандар Лукашэнка паабяцаў: будзем даваць за першае дзіця 10 тысяч даляраў, за другое – дваццаць. «За трэцяга — у два разы павялічваем». Кіраўнік Беларусі таксама паведаміў, што акрамя грошай маладыя шматдзетныя сем’і будуць атрымліваць жыльлё.

Пракамэнтаваць гэтыя абяцаньні мы папрасілі канкурэнта Лукашэнкі на папярэдніх выбарах Уладзіміра Някляева, які яшчэ ў 2010 годзе ўключыў так званы «мацярынскі капітал» у сваю праграму.

Някляеў: «Самая істотная праблема, якая існуе сёньня ў Беларусі, гэта праблема дэмаграфічная. Калі ня будзе беларусаў, дык ня мае значэньня, што мы тут займеем заўтра ці ў далёкай пэрспэктыве – дыктатуру ці дэмакратыю, ці царства нябеснае, ці пекла. З разуменьнем гэтага мы падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2010 году казалі, што абсалютна неабходна стварыць «мацярынскі капітал», каб сем'і заводзілі дзяцей. Мы, праўда, казалі, адкуль возьмецца гэты капітал.

Тады мы казалі пра «мацярынскі капітал» на дзіця – 25 тысяч даляраў, але мы бачылі, што цяпер гэтых грошай нямашака, і тлумачылі, адкуль гэтыя грошы ўзяць. Гэтыя грошы можна здабыць, толькі рэфармаваўшы эканоміку. Мы распавядалі як гэта зрабіць, што трэба рабіць у першую чаргу, што далей, крок за крокам.

Што тычыцца Лукашэнкі, я не разумею, адкуль ён на сёньняшні дзень зьбіраецца гэтыя грошы займець. Эканоміка абсалютна не рэфармуецца, склады перапоўненыя прадукцыяй. Хоць ён і кажа, што мы жывем з рэальнага сэктару эканомікі, гэта ня так – мы жывем з расейскіх прэфэрэнцый, з датацый па нафце і газу, і ў любы час пры зьмене палітычнага ветру гэтыя датацыі могуць скончыцца. Таму я лічу, што ягоныя сёньняшнія абяцанкі – гэта піяр, пачатак выбарчай кампаніі, і ня больш за тое».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG