Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску разьвіталіся зь Віктарам Івашкевічам


Сёньня ў Менску разьвіталіся з Віктарам Івашкевічам і праводзілі яго ў апошні шлях.

Аб 11-й гадзіне пачалася імша. З 12-й да 14-й прайшла грамадзянская паніхіда, на якой выступіла больш за тры дзясяткі чалавек. Прысутныя сьпявалі «Магутны Божа». Пахавалі Віктара пад бел-чырвона-белам сьцягам на Паўночных могілках побач са сваёй маці.

На грамадзянскую паніхіду ў рытуальную залю на вуліцу Альшэўскага прыйшло некалькі соцень чалавек: лідэры дэмакратычнага руху, палітыкі, былыя дэпутаты, творчая і навуковая інтэлігенцыя, рабочыя, шмат моладзі. Дзясяткі вянкоў, тысячы кветак — у асноўным белага і чырвонага колераў. Адкрыў жалобны мітынг дэпутат Вярхоўнага Савета 12 скліканьня, гісторык Валянцін Голубеў:

Валянцін Голубеў
Валянцін Голубеў
«Родныя, даруйце, вы яго так навучылі — ён жыў найперш для Беларусі. Што б ні было, што б ня трэба было зрабіць — напачатку трэба было зрабіць тое, што будзе карысным для Беларусі, а потым ён ужо думаў пра сябе. Віктар — той чалавек, які, калі нам удасца зрабіць пантэон герояў незалежнай Беларусі, будзе там адзін зь першых. Ён наагул павінен быць першым там. Таму што гэта сапраўдны герой, сапраўды той чалавек, які жыў для Беларусі, які жыцьцё сваё паклаў на Беларусь».

Блізкі сябар, паплечнік Івашкевіча Вінцук Вячорка шукаў адно слова, якім можна было ахарактарызаваць Віктара.Знайшоў. Але не адно:

Вінцук Вячорка
Вінцук Вячорка
​«Добры. Добры, сьветлы, пазытыўны, заўсёды аптымістычны, заўсёды не шкадаваў ўсьмешкі, нават у самых момантах ня страчваў пачуцьця гумару, любіў людзей. Вось гэтыя рысы — аптымізм, рамантазм — многія лічылі, што гэта наіўнасьць. А ніякая гэта не наіўнасьць. Гэта якраз разуменьне таго, што калі ты валодаеш такой сьветлай ідэяй, то цябе ўрэшце рэшт падтрымаюць. І ў гэтым ягоная сіла была. І гэтым ён здольны быў весьці за сабой, пераконваць апанэнтаў. Ён іх проста абяззбройваў вось гэтым сваім аптымізмам. А заняпалых духам паплечнікаў ён уздымаў уласным прыкладам. Ён быў з тых камандзіраў, якія казалі: „Рабі, як я“. Ён быў фантастычным арганізатарам».

Былы дэпутат Вярхоўнага Савета 12 скліканьня, лінгвіст Лявон Баршэўскі згадаў апошнія тыдні жыцьця Віктара Івашкевіча:

Лявон Баршчэўскі
Лявон Баршчэўскі
«Зьбіраліся сябры першага аргкамітэта Беларускага народнага фронту, думалі пра 19 кастрычніка. Я быў у Віктара, размаўлялі. Ён сказаў, што ні ў якім разе ня трэба займацца мэмуарамі. Трэба падумаць, што рабіць далей, як мы далей пойдзем, як мы аб’яднаемся, што мы плянуем. Гэта ён казаў будучы сьмяротна хворым. Апошнія гады міліцыя яго ня брала па адной прычыне: там ведалі, што ён можа проста памерці ў машыне ці турме... Але ён быў такі: і ў апошнія дні ён гаварыў пра будучыню. Дык вось нам трэба думаць пра будучыню і спраўджваць тое, пра што ён марыў».

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі прафэсар Станіслаў Шушкевіч узгадвае, што нярэдка спрачаўся зь Віктарам Івашкевічам:

Станіслаў Шушкевіч
Станіслаў Шушкевіч
«Зь ім было прыемна спрачацца на карысьць справы. Знаходзілі заўсёды рашэньне. Для мяне ён застанецца назаўсёды чалавекам верным нашай беларускасьці, нашым дэмакратычным прынцыпам. І лепшага арганізатара, чым ён, я проста ня ведаю. Калі ўсе прыціхлі, здавалася б, нічога няма, нейкая акцыя ўзьнікае. Глядзіш, Віктар ужо ўсіх сабраў, усе паспрачаліся, а потым выпрацавалі адзіны падыход. Нам вельмі будзе яго не хапаць».

Дырэктар Коласаўскага ліцэю Ўладзімер Колас узгадаў, як кожную раніцу, калі Ўправа БНФ была яшчэ на Варвашэні, 8, Віктар Івашкевіч уздымаў над уваходам бел-чырвона-белы-сьцяг. Што да чалавечых якасьцяў Івашкевіча, спадар Колас кажа:

Уладзімер Колас
Уладзімер Колас
«Я хацеў бы падкрэсьліць асноўную рысу ягонага характару: гэта адсутнасьць нейкай злобы, зацятасьці, амбіцый, нейкай радасьці, калі няўдачы здараюцца з тваімі апанэнтамі ( не з праціўнікамі, а з апанэнтамі па адной справе). Вось гэтай якасьці шмат каму з нас не хапае. Менавіта таму зь ім было прыемна спрачацца. А, дарэчы, няпроста зь ім было спрачацца: гэта далёка быў ня мяккацелы чалавек. Ён вельмі цьвёрда стаяў на сваіх пазыцыях і вельмі цяжка было шукаць аргумэнты, каб пераканаць яго ў сваёй праваце».

Па адукацыі Віктар Івашкевіч — журналіст, і многія нашы калегі ўзгадвалі, якія прафэсійныя, трапныя, дакладныя камэнтары падзеяў даваў Віктар Івашкевіч, як па палічках мог раскласьці і прааналізаваць любую сытуацыю. Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна кажа:

«Для мяне Віктар яшчэ і сябра па цэху. Віктар — былы рэдактар газэты «Рабочы». Ён..


Разьвітаньне зь Віктарам Івашкевічам. Паніхіда
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:31 0:00


Віктара Івашкевіча праводзяць пад «Магутны Божа»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:26 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG