Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветны банк: Беларусь – на ўзроўні Аргентыны Турцыі і Казахстана


У найноўшым дакладзе аб глябальным разьвіцьці (World Development Report 2014), прысьвечаным досьледам кантролю за рызыкай у інтарэсах разьвіцьця, Сусьветны банк паведамляе, што ад 1970 да 2011 году ў 116 краінах сьвету здарыліся 147 банкаўскіх крызысаў.

Даклад таксама паведамляе, што больш за 20% людзей у краінах, якія разьвіваюцца (developing countries), жыве на 1,25 даляра на дзень, а блізка 75% насельнікаў такіх краінаў — на менш чым 4 даляры на дзень.

Даклад дзеліць краіны сьвету паводле заможнасьці насельнікаў на чатыры групы:
  • зь нізкім даходам (low income);
  • зь сярэднім даходам ніжэйшага ўзроўню (lower middle income);
  • зь сярэднім даходам вышэйшага ўзроўню (upper middle income);
  • з высокім даходам (high income).

Беларусь у гэтай клясыфікацыі патрапляе ў групу краінаў зь сярэднім даходам вышэйшага ўзроўню, у кампаніі з Альбаніяй, Аргентынай, Баўгарыяй, Вугоршчынай, Казахстанам, Румыніяй, Паўднёваафрыканскай рэспублікай, Турцыяй і некаторымі іншымі. Украіна знаходзіцца ў групе краін зь сярэднім даходам ніжэйшага ўзроўню, а Расея, Польшча і Літва — у групе краін з высокім даходам.

Досьлед бярэ пад увагу такія парамэтры рызыкі ў разьвіцьці краін, як колькасьць эпідэмій і стыхійных бедаў, сьмяротнасьць насельніцтва, колькасьць самагубстваў, сацыяльнае страхаваньне, банкаўскія пазыкі і зьберажэньні, дзяржаўны доўг, міжнародныя рэзэрвы краіны, і інш.

У прыватнасьці, з прыведзеных зьвестак (якія не заўсёды поўныя для кожнай краіны), магчыма параўнаць Беларусь з суседзямі (Польшча, Літва, Расея, Украіна; Латвія ня ўключана ў гэты даклад) адносна наступных парамэтраў:





Міжнародныя рэзэрвы — замежная валюта і золата, якія знаходзяцца пад кантролем дзяржавы, і ў любы момант могуць быць выкарыстаныя для фінансаваньня дэфіцыту плацёжнага балянсу, для дзеяньняў на валютных рынках, якія аказваюць ўплыў на курс нацыянальнай валюты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG