Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы памежны знак на мяжы Беларусі й Украіны


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Першы памежны знак на мяжы Беларусі і Ўкраіны плянуецца ўсталяваць сёлета ў лістападзе ў Гомельскай вобласьці.

Ён зьявіцца ў раёне пункту пропуску «Весялоўка». На афіцыйную цырымонію запросяць журналістаў, паведаміў БЕЛТА старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандар Баечка.

Паводле Баечкі, дзяржаўная мяжа паміж Беларусьсю і Ўкраінай павінна быць усталявана такім чынам, каб выключалася магчымасьць інцыдэнтаў з прычыны неадназначнага разуменьня, як яна праходзіць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG