Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка абвясьціў вымову за тэатар


Тэатар Янкі Купалы падчас рэканструкцыі
Тэатар Янкі Купалы падчас рэканструкцыі
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка вынес вымову віцэ-прэм’еру Анатолю Калініну і былому міністру культуры, цяпер амбасадару Беларусі ў Францыі Паўлу Латушку.

Лукашэнка не задаволены выкананьнем яго даручэньняў па рэканструкцыі і рэстаўрацыі будынка Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы. Быў павялічаны тэрмін уводу аб’екта ў эксплюатацыю і мелі месца парушэньні пры выкарыстаньні бюджэтных сродкаў, паведамілі ў прэс-службе прэзыдэнта.

На загад Лукашэнкі Камітэт дзяржкантролю праверыў сытуацыю вакол рэканструкцыі будынка тэатру. У ліпені гэтага году Камітэт дзяржкантролю паведаміў, што кошт будаўніча-мантажных працаў на рэканструкцыі будынка тэатру завышаны на 1,4 млрд рублёў. Таксама выяўлены шэраг іншых парушэньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG