Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 1 кастрычніка: Міжнародны дзень людзей сталага веку, пачатак месячніка польскай літаратуры


Лешак Шарэпка
Лешак Шарэпка

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Міжнародны дзень людзей сталага веку

Міжнародны дзень музыкі

У Менску падвышаецца кошт праезду ў грамадзкім транспарце. Кошт квітка — 2,500 рублёў за адну паездку.

Таксама ў Менску ў кнігарні "логвінаЎ " адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё месяца польскай літаратуры. Удзел у прэсавай канфэрэнцыі возьмуць пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка, дырэктар Польскага Інстытуту ў Менску Уршуля Дарашэўска, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, арт-дырэктар крамы "логвінаЎ " Павал Касьцюкевіч. Пачатак у 18.30.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

331 да н. э: Бітва пры Гаўгамелах, вырашальная бітва паміж войскамі Аляксандра Македонскага і пэрсыдзкага цара Дарыя III, пасьля якой Пэрсыдзкая імпэрыя спыніла сваё існаваньне.

1817: У Віленскім унівэрсытэце заснаванае тайнае студэнцкае патрыятычнае таварыства філяматаў.

1918 У Менску адкрылася каталіцкая духоўная сэмінарыя.

1944 — Створаны Берасьцейскі тэатар драмы

1949 — заснаваная Кітайская Народная Рэспубліка

1988 — Міхаіл Гарбачоў стаў прэзыдэнтам Савецкага Саюзу

1992 — у Літве ўведзеная новая валюта — літ

У гэты дзень нарадзіліся:

1829 — Уладзіслаў Віктар Акінчыц, лекар, удзельнік паўстаньня 1863 году

1881 — Міхаіл Станюта, беларускі мастак

1888 — Лукаш Дзекуць-Малей, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч, прапаведнік баптызму, перакладчык рэлігійных тэкстаў

1888: Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф

1937: Андрэй Мдзівані, беларускі кампазытар

1952: Анатоль Байдачны, расейскі і беларускі футбаліст, футбольны трэнэр, трэнэр зборнай Беларусі па футболе

У гэты дзень памерлі:

1940 Сямён Жыткевіч, грамадзка-культурны дзеяч, актывіст Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады і Таварыства Беларускай Школы. Загінуў у савецкім канцлягеры.

1992: Мікалай Бірыла, беларускі мовазнавец

2009: Альгерд Невяроўскі, беларускі журналіст

ЦЫТАТА ДНЯ

Войны залежаць ад славы, і часта хлусьня, якой паверылі, робіцца ісьцінай.
Аляксандар Македонскі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG