Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леху Валэнсу — 70

Лідэр «Салідарнасьці» Лех Валэнса выступае перад працоўнымі падчас страйку на Гданьскай вэрфі. Жнівень 1980 г.
1/16 Лідэр «Салідарнасьці» Лех Валэнса выступае перад працоўнымі падчас страйку на Гданьскай вэрфі. Жнівень 1980 г.
29 верасьня спаўняецца 70 гадоў лідэру польскай «Салідарнасьці», былому прэзыдэнту Польшчы Леху Валэнсу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Лех Валэнса прамаўляе перад помнікам забітым докерам «Тры крыжы» на імпрэзе з нагоды дзявятай гадавіны падпісаньня пагадненьня з камуністычнымі ўладамі Польшчы. Гданьск, жнівень 1989 г.
2/16 Лех Валэнса прамаўляе перад помнікам забітым докерам «Тры крыжы» на імпрэзе з нагоды дзявятай гадавіны падпісаньня пагадненьня з камуністычнымі ўладамі Польшчы. Гданьск, жнівень 1989 г.
29 верасьня спаўняецца 70 гадоў лідэру польскай «Салідарнасьці», былому прэзыдэнту Польшчы Леху Валэнсу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Лех Валэнса на перамовах з уладамі камуністычнай Польшчы, архіўны здымак
3/16 Лех Валэнса на перамовах з уладамі камуністычнай Польшчы, архіўны здымак
29 верасьня спаўняецца 70 гадоў лідэру польскай «Салідарнасьці», былому прэзыдэнту Польшчы Леху Валэнсу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Валэнса перад «касьцяшкай даміно» з сымбалічнага Бэрлінскага мура. Нямеччына, лістапад 2009 г.
4/16 Валэнса перад «касьцяшкай даміно» з сымбалічнага Бэрлінскага мура. Нямеччына, лістапад 2009 г.
29 верасьня спаўняецца 70 гадоў лідэру польскай «Салідарнасьці», былому прэзыдэнту Польшчы Леху Валэнсу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель зь Лехам Валэнсам і прэзыдэнтам СССР Міхаілам Гарбачовым на былым памежным пераходзе на Борнгальмэрштрасэ ў Бэрліне. Лістапад 2009 г.
5/16 Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель зь Лехам Валэнсам і прэзыдэнтам СССР Міхаілам Гарбачовым на былым памежным пераходзе на Борнгальмэрштрасэ ў Бэрліне. Лістапад 2009 г.
29 верасьня спаўняецца 70 гадоў лідэру польскай «Салідарнасьці», былому прэзыдэнту Польшчы Леху Валэнсу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса на прэсавай канфэрэнцыі з нагоды адкрыцьця выставы «Салідарнасьць: Барацьба Польшчы за свабоду» ва ўнівэрсытэце Ўэйна. Дэтройт, Мічыган, кастрычнік 2010 г.
6/16 Былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса на прэсавай канфэрэнцыі з нагоды адкрыцьця выставы «Салідарнасьць: Барацьба Польшчы за свабоду» ва ўнівэрсытэце Ўэйна. Дэтройт, Мічыган, кастрычнік 2010 г.
29 верасьня спаўняецца 70 гадоў лідэру польскай «Салідарнасьці», былому прэзыдэнту Польшчы Леху Валэнсу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Валэнса галасуе на польскіх прэзыдэнцкіх выбарах на выбарчым участку ў Кракаве. Ліпень 2010 г.
7/16 Валэнса галасуе на польскіх прэзыдэнцкіх выбарах на выбарчым участку ў Кракаве. Ліпень 2010 г.
29 верасьня спаўняецца 70 гадоў лідэру польскай «Салідарнасьці», былому прэзыдэнту Польшчы Леху Валэнсу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Экс-прэзыдэнт Лех Валэнса. Красавік 2011 г.
8/16 Экс-прэзыдэнт Лех Валэнса. Красавік 2011 г.
29 верасьня спаўняецца 70 гадоў лідэру польскай «Салідарнасьці», былому прэзыдэнту Польшчы Леху Валэнсу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Валэнса і тагачасны прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск ускладаюць вянок у гонар 30-годзьдзя «Салідарнасьці». Гданьск, жнівень 2010 г.
9/16 Валэнса і тагачасны прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск ускладаюць вянок у гонар 30-годзьдзя «Салідарнасьці». Гданьск, жнівень 2010 г.
29 верасьня спаўняецца 70 гадоў лідэру польскай «Салідарнасьці», былому прэзыдэнту Польшчы Леху Валэнсу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Лех Валэнса ў шпіталі паціскае руку былому кіраўніку Польшчы Войцеху Ярузэльскаму, які перасьледаваў чальцоў «Салідарнасьці» і ў 1981 годзе ўвёў у краіне надзвычайнае становішча. Верасень 2011 г.
10/16 Лех Валэнса ў шпіталі паціскае руку былому кіраўніку Польшчы Войцеху Ярузэльскаму, які перасьледаваў чальцоў «Салідарнасьці» і ў 1981 годзе ўвёў у краіне надзвычайнае становішча. Верасень 2011 г.
29 верасьня спаўняецца 70 гадоў лідэру польскай «Салідарнасьці», былому прэзыдэнту Польшчы Леху Валэнсу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Лех Валэнса і лідэр апазыцыі Яраслаў Качыньскі на пахаваньні былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Прага, сабор Сьвятога Віта, сьнежань 2011 г.
11/16 Лех Валэнса і лідэр апазыцыі Яраслаў Качыньскі на пахаваньні былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Прага, сабор Сьвятога Віта, сьнежань 2011 г.
29 верасьня спаўняецца 70 гадоў лідэру польскай «Салідарнасьці», былому прэзыдэнту Польшчы Леху Валэнсу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру Лех Валэнса, Міхаіл Гарбачоў, Фрэдэрык дэ Клерк і Джымі Картэр удзельнічаюць у дыскусіі ў Ілінойскім унівэрсытэце. Чыкага, красавік 2012 г.
12/16 Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру Лех Валэнса, Міхаіл Гарбачоў, Фрэдэрык дэ Клерк і Джымі Картэр удзельнічаюць у дыскусіі ў Ілінойскім унівэрсытэце. Чыкага, красавік 2012 г.
29 верасьня спаўняецца 70 гадоў лідэру польскай «Салідарнасьці», былому прэзыдэнту Польшчы Леху Валэнсу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Лех Валэнса гутарыць з рэжысэрам Анджэем Вайдам на цырымоніі ганараваньня прэміяй «За свабоду слова» ў Каралеўскім замку ў Варшаве. Чэрвень 2013 г.
13/16 Лех Валэнса гутарыць з рэжысэрам Анджэем Вайдам на цырымоніі ганараваньня прэміяй «За свабоду слова» ў Каралеўскім замку ў Варшаве. Чэрвень 2013 г.
29 верасьня спаўняецца 70 гадоў лідэру польскай «Салідарнасьці», былому прэзыдэнту Польшчы Леху Валэнсу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Колішні савецкі прэзыдэнт Міхаіл Гарбачоў побач зь Лехам Валэнсам падчас адкрыцьця канфэрэнцыі з нагоды 20-годзьдзя Міжнароднага Зялёнага Крыжа. Жэнэва, верасень 2013 г.
14/16 Колішні савецкі прэзыдэнт Міхаіл Гарбачоў побач зь Лехам Валэнсам падчас адкрыцьця канфэрэнцыі з нагоды 20-годзьдзя Міжнароднага Зялёнага Крыжа. Жэнэва, верасень 2013 г.
29 верасьня спаўняецца 70 гадоў лідэру польскай «Салідарнасьці», былому прэзыдэнту Польшчы Леху Валэнсу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Лех Валэнса і рэжысёр Анджэй Вайда на паказе фільму «Валэнса, чалавек надзеі» падчас 70-га Вэнэцыянскага кінафэстывалю. Верасень 2013 г.
15/16 Лех Валэнса і рэжысёр Анджэй Вайда на паказе фільму «Валэнса, чалавек надзеі» падчас 70-га Вэнэцыянскага кінафэстывалю. Верасень 2013 г.
29 верасьня спаўняецца 70 гадоў лідэру польскай «Салідарнасьці», былому прэзыдэнту Польшчы Леху Валэнсу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Лідэр апазыцыі М'янмы Аун Сан Су Чжы выступае на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі зь Лехам Валэнсам у Варшаве. Верасень 2013 г.
16/16 Лідэр апазыцыі М'янмы Аун Сан Су Чжы выступае на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі зь Лехам Валэнсам у Варшаве. Верасень 2013 г.
29 верасьня спаўняецца 70 гадоў лідэру польскай «Салідарнасьці», былому прэзыдэнту Польшчы Леху Валэнсу.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

29 верасьня Валэнсу спаўняецца 70 гадоў. Пра жыцьцёвы шлях былога прэзыдэнта Польшчы, Нобэлеўскага ляўрэата міру Леха Валэнсы піша аглядальнік Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.

Лех Валэнса ўваходзіць у лік знакавых дысыдэнтаў, якія дапамаглі паскорыць скон рэжымаў савецкага блёку Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

Раніцай 14 жніўня 1980 году Лех Валэнса далучыўся да сваіх калегаў, якія страйкавалі на вэрфі імя Леніна ў Гданьску.

Яны захапілі вэрф, пратэстуючы, сярод іншага, супраць нядаўняга павышэньня цэнаў на харчы.

Праз 17 дзён Валэнса ўрачыста прамаўляў перад працоўнымі: «У нас ёсьць незалежны, самакіраваны прафсаюз! У нас ёсьць права на забастоўку!»

Вусаты, каржакаваты лідэр выгаварыў ад камуністычнага ўраду Польшчы права на свабоду арганізацыяў і права на страйкі — тое, чаго рабочыя ня мелі ў ніводнай краіне Варшаўскай дамовы.

Валэнса прычыніўся і да стварэньня «Салідарнасьці», першага незалежнага прафсаюзу ў краінах савецкага блёку. На працягу некалькіх месяцаў у саюз увайшлі 10 мільёнаў чалавек — больш за чвэрць тагачаснага насельніцтва Польшчы.

Абвешчаны на Захадзе барацьбітом за правы і свабоды, у Польшчы Валэнса застаецца фігурай супярэчлівай
Так электрык без вышэйшай адукацыі распачаў адзін з ключавых працэсаў, якія прывялі пазьней да падзеньня камуністычных рэжымаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.

Абвешчаны на Захадзе барацьбітом за правы і свабоды, у Польшчы Валэнса застаецца фігурай супярэчлівай. Ягоны стыль кіраваньня тут крытыкавалі, ён мусіў адбівацца ад абвінавачаньняў у супрацоўніцтве з былымі камуністычнымі ўладамі.

Валэнса нарадзіўся ў 1943 годзе ў невялікай вёсцы Папова паміж Варшавай і Гданьскам. На Гданьскую вэрф ён прыйшоў у 1967 годзе. Ужо налета заклікаў калегаў байкатаваць афіцыйныя мітынгі, якія склікаліся, каб асудзіць студэнцкія страйкі.

У 1970 годзе Валэнса стаў адным з арганізатараў незаконага страйку на вэрфі. Той страйк скончыўся паразай і сьмерцю 30 рабочых. Але Валэнсу гэта не спыніла.

На працягу 70-х гадоў ён удзельнічаў у працы падпольных аб’яднаньняў, у розных страйках і кампаніях. Сакрэтная паліцыя няспынна сачыла за Валэнсам.

У 1976 годзе ён страціў працу на вэрфі.

На наступны год пасьля заснаваньня «Салідарнасьці», у 1981-м, у Польшчы абвясьцілі ваеннае становішча. Валэнса на 11 месяцаў апынуўся ў турме, бо «Салідарнасьць» забаранілі.

За Валэнсу заступаліся заходнія ўрады і каталіцкая царква на чале зь Янам Паўлам II.

Пазьней Валэнса стаў «Чалавекам году» паводле часопіса «Time». А ў 1983 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру.

У прэзыдэнцкай кампаніі ён удзельнічаў пад лёзунгам: «Не хачу, але мушу». І здабыў пераканаўчую перамогу.
У 1989-м у выніку перамоваў за Круглым сталом Валэнсу ўдалося дамагчыся ад камуністычнага ўраду легалізацыі незалежных прафсаюзаў і падпісаньня 400-старонкавай дамовы пра радыкальныя палітычныя і эканамічныя рэформы.

У 1990-м, расчараваўшыся ў дэпутатах парлямэнту, якія былі ня супраць камуністаў ва ўладзе, Валэнса вырашыў балятавацца на адноўленую ў 1990 годзе пасаду прэзыдэнта.

У кампаніі ён удзельнічаў пад лёзунгам: «Не хачу, але мушу». І здабыў пераканаўчую перамогу.

За гады прэзыдэнцтва Валэнсу ўдалося дамовіцца пра вывад савецкіх войскаў з краіны, дамагчыся істотнага скарачэньня вонкавага доўгу Польшчы і зрабіць першыя крокі да інтэграцыі Польшчы ў Эўрапейскі Зьвяз і НАТО.

Аднак ягонае прэзыдэнцтва мела і горшы бок — няспынныя спрэчкі з былымі хаўрусьнікамі па «Салідарнасьці» вялі да бясконцых перастановак ва ўрадзе.

Валэнса зноў балятаваўся на прэзыдэнта ў 1995 годзе, але прайграў. Паспрабаваўшы яшчэ раз у 2000-м, ён сабраў 1% галасоў выбарцаў.

У 2011 годзе прызнаўся, што размаўляў з таемнай паліцыяй, хоць і дадаў: «Ні на хвіліну я ня быў на іншым баку».
Цяпер былы польскі прэзыдэнт чытае лекцыі ў розных унівэрсытэтах і арганізацыях, пераважна за мяжой, дзе ягоная рэпутацыя барацьбіта за свабоду застаецца непахіснай.

Абвінавачваньні, што ў 1970-х ён быў інфарматарам таемнай паліцыі, перасьледавалі Валэнсу цягам гадоў. Ён заўсёды адмаўляў сваю віну, але ў 2011 годзе прызнаўся газэце «The Guardian», што размаўляў з таемнай паліцыяй, хоць і дадаў: «Ні на хвіліну я ня быў на іншым баку».

«Калі б хто-небудзь сказаў мне тады, што я дажыву да часу, калі ня будзе ніякага камунізму і ніякіх Саветаў у Польшчы, што Польшча будзе сувэрэннай і незалежнай, я б не паверыў, што мы гэтага даб’емся», — заявіў Валэнса ў 2010-м, калі сьвяткавалася 30-годзьдзе ўтварэньня «Салідарнасьці».

У нашыя дні мясьціны, зьвязаныя з Валэнсам і «Салідарнасьцю», сталі турыстычнымі. Госьці прыяжджаюць у Гданьск у тым ліку і праз аэрапорт імя Леха Валэнсы.

Колішні Валэнсаў цэх стаіць, дзе і стаяў. Аднак цяпер вакол яго ўсё больш новых офісных, гандлёвых і жылых будынкаў, якія памалу выцясьняюць памяткі пра гул кранаў і пратэсты працоўных.
Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG