Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольскі сьпяе пра расьпяцьце, Хітрык — пра гільятыну, Вайцюшкевіч — пра шыбеніцу


У кастрычніку прэзэнтуюць сумесны музычны праект «Апошні золак», закліканы спыніць сьмяротнае пакараньне ў Беларусі.

Праект «Апошні золак» прымеркаваны да Сусьветнага дня барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня, які адзначаецца 10 кастрычніка. У рамках праекту вядомыя музыкі сьпяваюць пра асноўныя спосабы сьмяротнага пакараньня. Лявон Вольскі сьпяе пра расьпяцьце, Аляксандр Памідораў — пра газавыя камэры, Аня Хітрык — пра гільятыну, Алесь Дзянісаў — пра расстрэл, Анастасія Шпакоўская — пра электрычнае крэсла, Віктар Рудэнка — пра атручваньне, а Зьміцер Вайцюшкевіч — пра шыбеніцу.

Паводле ініцыятараў, праект дабраахвотны. Кожны з музыкаў, якія згадзіліся ўдзельнічаць, выказваюць свае аргумэнты за адмену сьмяротнага пакараньня. Напрыклад, Хітрык і Шпакоўская перакананыя, што нараджэньне і сьмерць — не ў кампэтэнцыі людзей. Паводле Вольскага, самы злосны злачынец павінен мець права ўсьвядоміць цяжар зробленага і пакаяцца. Для Памідорава, Вайцюшкевіча і Дзянісава справа перш за ўсё ў тым, што могуць быць памылковыя прысуды, як гэта здаралася па справах Міхасевіча, Чыкацілы і ня толькі.

Ад 1997 Беларусь застаецца апошняй краінай у Эўропе, дзе практыкуецца сьмяротнае пакараньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG