Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кенія: У Westgate зноў страляніна


Раніцай у аўторак у гандлёвым цэнтры Westgate ў сталіцы Кеніі Найробі аднавілася перастрэлка.

Раней сілы бясьпекі Кеніі паведамілі, што ўзялі гандлёвы цэнтар пад поўны кантроль.

У будынку застаюцца адзін ці два баявікі групоўкі «Аль-Шабаб», якія ўдзельнічалі ў захопе закладнікаў у суботу. Іх блякавалі на верхнім паверсе, паведамляе Франс Прэс.

Ахвярамі нападу на гандлёвы комплекс сталі 62 чалавекі, больш за 170 пацярпелі, удакладняе ВВС.

Раней прадстаўнікі групоўкі «Аль-Шабаб» паведамілі, што напад на Westgate — гэта адказ на прысутнасьць кенійскіх войскаў у Самалі.

«Аль-Шабаб» зьвязаная з тэрарыстычнай сеткай Аль-Кайда.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG