Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамога Мэркель ды іншыя вынікі выбараў у Нямеччыне


Ангела Мэркель галасуе
Ангела Мэркель галасуе
У Нямеччыне адбыліся парлямэнцкія выбары. Тры найважнейшыя вынікі, паводле экзыт-пол: вялікі посьпех партыі Мэркель, дакладней блёку ХДС/ХСС, які набраў больш, чым чакалася — больш за 42 працэнтаў галасоў — гэта на 9 працэнтаў больш, чым чатыры гады таму.

Другое — гэта вельмі верагоднае нетрапляньне ў бундэстаг партыі лібэралаў — вольных дэмакратаў, якія чатыры гады былі ўрадавай партыяй у кааліцыі з блёкам ХДС-ХСС. Калі прагнозы пацьвердзяцца, то гэта будзе першы выпадак ад 1949 года, калі лібэралы ня будуць прадстаўленыя ў парлямэнце.

І, нарэшце, нядаўна ўтвораная партыя «Альтэрнатыва для Германіі», якая выступае за выхад Германіі з зоны агульнаэўрапейскай валюты і вяртаньне нямецкай маркі, можа набраць 5% і трапіць у бундэстаг.

Страты ў параўнаньні з выбарамі ў 2009 годзе панесьлі, акрамя лібэралаў, Левая партыя, «Зялёныя». Акрамя ХДС-ХСС, толькі сацыял -дэмакраты палепшылі свой вынік, набраўшы больш за 26 адсоткаў. Усё кажа аб тым, што Германіяй у бліжэйшыя чатыры гады будзе кіраваць вялікая кааліцыя кансэрватараў і сацыял-дэмакратаў на чале з канцлерам Ангелай Мэркель.

З 61 млн 800 тыс немцаў, якія маюць права голасу, у выбарах узялі ўдзел больш за 70 працэнтаў выбарнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG