Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Швэцыі аднаўляе працу


Будынак МЗС Беларусі
Будынак МЗС Беларусі

17 верасьня намесьніца міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Купчына прыняла часовага паверанага ў справах Швэцыі ў Рэспубліцы Беларусь Марціна Обэрга.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт МЗС Беларусі.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытаньні беларуска-швэдзкага супрацоўніцтва.

Марцін Обэрг прыбыў у Менск 1 ліпеня 2013 году. Дыплямату 42 гады, у Беларусь ён прыехаў разам з жонкай. Раней спадар Обэрг працаваў у амбасадзе Швэцыі ў Маскве, дзе загадваў эканамічным аддзелам. Марцін Обэрг пакуль не атрымаў акрэдытацыі ад беларускага МЗС.

1 жніўня 2012 году беларускія ўлады паведамілі Швэцыі, што не працягваюць акрэдытацыі амбасадару Стэфану Эрыксану. Дыплямата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасьці.

У адказ швэдзкія ўлады заявілі, што ня прымуць новага амбасадара Беларусі, і рэкамэндавалі двум супрацоўнікам беларускага пасольства пакінуць Стакгольм.

8 жніўня 2012 МЗС Беларусі абвясьціў пра адкліканьне ўсіх супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Стакгольме. Швэдзкаму боку было рэкамэндавана зрабіць аналягічныя захады і адклікаць усіх сваіх дыпляматаў зь Менску.

З таго часу па консульскую дапамогу ў надзвычайных сытуацыях грамадзяне Швэцыі могуць пакуль зьвяртацца ў іншыя амбасады ЭЗ, а выдачай швэдзкіх візаў займаецца амбасада Эстоніі ў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG