Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеля чаго вы ходзіце ў Фэйсбук? (ПОЎНАЕ ВІДЭА)

абноўлена

Ці лёгка стаць залежным ад Фэйсбуку? Як становяцца зоркамі Фэйсбуку? Ці ёсьць мяжа паміж прыватным і публічным у допісах?

У новай перадачы «Свабода бяз гальштукаў» гаворым пра беларусаў у Фэйсбуку. Чым для актыўных карыстальнікаў стала гэта сацыяльная сетка? Пошукам інфармацыі? Рэалізацыяй свайго эга праз аповеды пра падарожжы, прыгоды, сям’ю, хваробы, захапленьні? Элемэнтам працы, спосабам распаўсюду інфармацыі? Рэклямай ці прапагандай? Крыніцай плётак і чутак? Практычным дапаможнікам у шэрагу сытуацый? Сяброўскім клюбам? Спосабам пазбавіцца ад адзіноты?

Ці лёгка стаць залежным ад Фэйсбуку? Як становяцца зоркамі Фэйсбуку? Ці ёсьць мяжа паміж прыватным і публічным у допісах?

Гэта ды іншае ў новым выпуску «Свабоды бяз гальштукаў» абмяркоўваюць актыўныя карыстальнікі Фэйсбуку Сяргей Навумчык, які праз гэтую сацыяльную сетку шмат піша і дыскутуе наконт найноўшай гісторыі Беларусі, Сяргей Шупа, старажыл інтэрнэтных форумаў і сетак і Франак Вячорка, cпэцыяліст па новых мэдыях. Вядзе перадачу Ганна Соўсь.

Глядзець камэнтары (7)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG