Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк пра дэвальвацыю ўвосень: гэта фантазіі


Нацыянальны банк

У Нацбанку ня сталі камэнтаваць інфармацыю, якая зьявілася на некаторых сайтах, пра тое, што на сярэдзіну восені прызначана дэвальвацыя.

«Як можна камэнтаваць падобныя паведамленьні? Вы насамрэч верыце, што інтэрнэт-рэсурс, які распаўсюдзіў гэтую інфармацыю, мае надзейныя крыніцы ў Нацбанку?! Я не згадаю ніводнага выпадку, каб яны паведамілі надзейную інфармацыю з Нацбанку. Падобная інфармацыя не заслугоўвае нават камэнтароў. Камэнтароў заслугоўвае інфармацыя, якая паходзіць з больш-менш надзейных крыніц. Калі гэтая інфармацыя паходзіць зь нечых фантазій, то што тут можна камэнтаваць?» — сказаў карэспандэнту Свабоды прэсавы сакратар Нацбанку Аляксандар Цімашэнка.

З спасылкай на крыніцу ў Нацбанку сайт belaruspartisan.org паведаміў, што ўжо прынятае рашэньне пра дэвальвацыю беларускага рубля. Нібыта вызначаны і час (канец верасьня — першая палова кастрычніка), а ў Нацбанку абмяркоўваюць магчымасьць падзеньня рубля на 20–30%. Канчатковае рашэньне будзе прынятае пасьля атрыманьня чарговага траншу крэдыту ЭўрАзЭС.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 6 верасьня заявіў, што беларускі рубель пад прамысловасьць дэвальвавацца ня будзе, а будзе «ўмацоўвацца або аслабляцца ў залежнасьці ад попыту і прапановы». Ён адзначыў, што цяпер беларускі рубель крыху аслабеў, бо вырас попыт на валюту. Паводле Лукашэнкі, ніякай штучнай дэвальвацыі ня будзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG