Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка Алеся Бяляцкага: Званок таксама як момант сустрэчы


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Праваабаронца Алесь Бяляцкі раз на тыдзень дасылае дамоў лісты і зрэдку тэлефануе.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі, якога трымаюць ў Бабруйскай калёніі, працягвае ліставаньне з домам і сябрамі, а часам мае магчымасьць патэлефанаваць, паведаміла жонка палітвязьня Натальля Пінчук.

«Раз на тыдзень, бывае раз на два тыдні ад яго прыходзяць лісты. Калі нейкі час я не атрымліваю, то пытаюся ў сяброў ды знаёмых і даведваюся, што ім таксама піша. Таму бачу, што ліставаньне ідзе, зь ім нібыта ўсё нармальна, больш-меньш. Часам бывае і звоніць. Настрой ў званках заўсёды добры, бадзёры. Вось як і ў апошнім спатканьні быў бадзёры, гэтак і падчас тэлефонных размоў. Званок — гэта заўсёды як момант сустрэчы і голас таму радасны. А так у яго тое ж самае — праца, праца. Рэжым ў яго вызначаны на ўвесь тэрмін і не мяняецца, хіба толькі з пагаршэньнем і вяртаньнем да вызначанага парадку».

Паводле Натальлі Пінчук, яе муж можа спагнаць ў турэмнай краме толькі 100 тысяч рублёў штомесяц. «Гэта вельмі малыя грошы і безумоўна „атаваркі“ яму не хапае», — мяркуе жонка Алеся Бяляцкага.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі за ўтойваньне прыбыткаў з-за мяжы асуджаны на 4,5 года зьняволеньня. На судзе Бяляцкі заяўляў, што ўсе грошы, якія ён прывозіў з-за мяжы, ішлі на дапамогу ахвярам рэжыму. Апазыцыя і праваабаронцы ў Беларусі і сьвеце таксама лічаць, што Алеся Бяляцкага пакаралі за праваабарончую дзейнасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG