Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйская апэрацыя недаспадобы Кангрэсу


Прэзыдэнт Абама вярнуўся ў пятніцу ў Злучаныя Штаты, не дамогшыся жаданага: цьвёрдай падтрымкі плянаў паветранай апэрацыі ў Сырыі з боку вядучых сусьветных сталіцаў.
Прэзыдэнт Абама вярнуўся ў пятніцу ў Злучаныя Штаты, не дамогшыся жаданага: цьвёрдай падтрымкі плянаў паветранай апэрацыі ў Сырыі з боку вядучых сусьветных сталіцаў.
Прэзыдэнт Абама вярнуўся ў пятніцу ў Злучаныя Штаты, не дамогшыся жаданага: цьвёрдай падтрымкі плянаў паветранай апэрацыі ў Сырыі з боку вядучых сусьветных сталіцаў. Адзінаццаць краінаў падпісаліся пад заявай, ухваляючы намаганьні з мэтай «умацаваць» забарону на выкарыстаньне хімічнай зброі, аднак прэзыдэнту Абаму не ўдалося дамагчыся ні ізаляцыі Расеі, якую ЗША абвінавачваюць у безумоўнай падтрымцы сырыйскага рэжыму, ні знайсьці саюзьнікаў для правядзеньня ваеннай апэрацыі, — піша журналіст расейскай службы Радыё Свабода Юры Жыгалкін.

Вяртаньне прэзыдэнта зь Пецярбурга інфармацыйнае агенцтва Associated Press і газэта The Washington Post «адзначылі» публікацыяй разьлікаў, згодна зь якімі большасьць сябраў Палаты прадстаўнікоў маюць намер прагаласаваць супраць рэзалюцыі, якая санкцыянуе правядзеньне сілавой апэрацыі ў Сырыі. Экспэрты прааналізавалі заявы ўсіх 433 трох дэпутатаў ніжняй палаты Кангрэсу і выявілі, што больш за палову зь іх альбо цьвёрда выказаліся супраць удараў у Сырыі, альбо могуць адмовіцца падтрымаць такую апэрацыю.
Паводле падлікаў Associated Press, 148 рэспубліканцаў маюць намер галасаваць супраць рэзалюцыі і толькі 9 — за.

Белы Дом абвясьціў аб тым, што прэзыдэнт Абама выступіць у аўторак з тэлевізійным зваротам да краіны і паспрабуе схіліць грамадзкае меркаваньне на карысьць апэрацыі. Кіраўнікі дэмакратаў у Кангрэсе кажуць пра тое, што ў большасьці заканадаўцаў яшчэ не было магчымасьці выслухаць аргумэнты адміністрацыі, праілюстраваныя сакрэтнымі дадзенымі амэрыканскай выведкі. У бліжэйшыя дні ім будзе дадзена такая магчымасьць. Прадстаўнікі адміністрацыі гатовыя сустрэцца з кожным заканадаўцам і адказаць на пытаньні. Нэнсі Пэласі, кіраўнік дэмакратычнай меншасьці ў Палаце прадстаўнікоў, абяцае забясьпечыць падтрымку апэрацыі з боку дэмакратаў, але такіх запэўніваньняў ня могуць даць рэспубліканцы.

Паводле падлікаў Associated Press, 148 рэспубліканцаў маюць намер галасаваць супраць рэзалюцыі, і толькі 9 — за. Збольшага такія настроі адлюстроўваюць ізаляцыянісцкія настроі скрайняга крыла рэспубліканцаў, але збольшага — недавер да прэзыдэнта Абамы і нявера ў здольнасьць Белага Дома давесьці ваенную апэрацыю ў Сырыі да пасьпяховага завяршэньня. Дэніэл Гурэ, былы высокапастаўлены супрацоўнік Пэнтагону, лічыць, што збольшага прычынай гэтаму зьяўляецца пазыцыя самога Барака Абамы:

— Многія рэспубліканцы зараз сумняваюцца ў матывах дзеяньняў адміністрацыі Абамы, многія адпрэчваюць зьнешнюю палітыку прэзыдэнта, многія ня вераць у тое, што ўрад зможа мудра распарадзіцца дадзенымі яму параўнальна шырокімі паўнамоцтвамі. Дзяржсакратар Кэры ў сваіх эмацыйных зваротах да заканадаўцаў, як мне здаецца, даў пераканаўчыя, лягічныя аргумэнты на карысьць правядзеньня апэрацыі, мэта якой павінна заключацца ў падрыве ваеннага патэнцыялу сырыйскага рэжыму. Але ў заявах прэзыдэнта Абамы чуецца іншы акцэнт. Ёсьць адчуваньне, што ён спрабуе перакласьці адказнасьць за дзеяньні са Злучаных Штатаў на міжнародную супольнасьць. Ён заявіў, напрыклад, у сераду аб тым, што ня ён правёў «чырвоную рысу», а сьвет. Такія заявы наўрад ці выклічуць энтузіязм ў рэспубліканцаў: маўляў, чаму ЗША павінны выступаць у абарону нявызначаных інтарэсаў міжнароднай супольнасьці? Я асабіста думаю, што прэзыдэнт Абама ня вельмі будзе перажываць, не атрымаўшы санкцыі на правядзеньне апэрацыі. Я нават гатовы прадказаць, што ў такім выпадку прэзыдэнт ня стане дзейнічаць.
Перш за ўсё, ці вырашыцца аддаць загад аб паветраных ударах прэзыдэнт, настойваюць, што ў яго, як у галоўнакамандуючага, ёсць паўнамоцтвы на правядзеньне абмежаванай ваеннай апэрацыі бяз санкцыі Кангрэсу?

Пытаньнем аб тым, што можа адбыцца ў выпадку адмовы Кангрэсу падтрымаць паветраныя ўдары ў Сырыі, задаецца газэта The Christian Science Monitor. Перш за ўсё, ці вырашыцца аддаць загад аб паветраных ударах прэзыдэнт? Бо ў яго, як у галоўнакамандуючага, ёсьць паўнамоцтвы на правядзеньне абмежаванай ваеннай апэрацыі бяз санкцыі Кангрэсу? Сам прэзыдэнт няпэўна адказаў на гэтае пытаньне. Але намесьнік дарадцы па нацыянальнай бясьпецы Тоні Блінкен у радыёінтэрв’ю, па сутнасьці , выключыў такі варыянт дзеяньняў. «У прэзыдэнта няма ні жаданьня, ні намеру» дзейнічаць пры адсутнасьці падтрымкі з боку парлямэнтароў. Ананімная крыніца газэты The New York Times ў Белым Доме назвала аднаасобнае рашэньне прэзыдэнта аб правядзеньні апэрацыі «амаль неймаверным » і прапанавала цалкам нечаканы аргумэнт для апраўданьня бязьдзейнасьці прэзыдэнта: калі Барак Абама аддасьць загад аб пачатку апэрацыі насуперак рашэньню Кангрэсу, то кангрэсмэны паспрабуюць правесьці працэдуру імпічмэнту. Але, як падкрэсьлівае The Christian Science Monitor, наступствы магчымай адмовы Кангрэсу санкцыянаваць ваенную аперацыю ў Сырыі і наступныя дзеяньні прэзыдэнта неабходна разглядаць у кантэксьце канфлікту вакол іранскай ядзернай праграмы. Ці палічыць Вашынгтон зьяўленьне ядзернай зброі ў руках Тэгерану як прамую пагрозу нацыянальнай бясьпецы ЗША? Ці будуць гатовыя прэзыдэнт і Кангрэс дзейнічаць у іранскім выпадку?
Ці палічыць Вашынгтон зьяўленьне ядзернай зброі ў руках Тэгерану як прамую пагрозу нацыянальнай бясьпецы ЗША?

Пакуль, мяркуючы па паведамленьнях амэрыканскай прэсы, падрыхтоўка да правядзеньня паветраных удараў працягваецца. У пятніцу было аддадзена распараджэньне аб эвакуацыі часткі дыпляматычнага пэрсаналу з амэрыканскіх прадстаўніцтваў у Лібане і паўднёвай Турэччыне. Чакаецца, што дыпляматычныя місіі могуць стаць аб’ектамі нападаў саюзьнікаў сырыйскага рэжыму. У амэрыканскіх спэцслужбаў ёсьць дадзеныя аб тым, што Іран аддаў загад ісламісцкім групам у Іраку падрыхтавацца да нападаў на амэрыканскае пасольства ў Багдадзе і іншыя амэрыканскія аб’екты ў выпадку пачатку ваеннай апэрацыі ў Сырыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG