Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ляпіс Трубяцкой» грае ў падтрымку Навальнага


6 верасьня ў Маскве адбываецца мітынг-канцэрт у падтрымку кандыдата ў мэры Аляксея Навальнага. Хэдлайнэрам канцэрту заяўлены гурт «Ляпіс Трубяцкой».

За некалькі дзён да мерапрыемства гурт «Ляпіс Трубяцкой» выступіў з заявай:

«Мы падзяляем далёка ня ўсе погляды Навальнага. Нешта нам здаецца спрэчным, нешта — і зусім няправільным. Але мы лічым, што Навальны робіць вельмі шмат для разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці і — адзіны з апазыцыйных палітыкаў, які пасьпяхова супрацьстаіць прагнілай дзяржаўнай сыстэме. Таму свой удзел у мітынгу-канцэрце Аляксея Навальнага мы разглядаем не як палітычную акцыю, а як грамадзянскі ўчынак».

Арганізатары разьлічваюць, што ў дазволеным мітынгу будуць удзельнічаць 25 тысяч чалавек.

Акцыя на праспэкце Сахарава стане апошняй сустрэчай Навальнага з выбарцамі напярэдадні выбараў мэра 8 верасьня.

Пачатак канцэрту — а 17-й маскоўскага часу. Выступ «Ляпіса Трубяцкога» чакаецца а 21-й гадзіне.



У Беларусі гурт «Ляпіс Трубяцкой» значыцца ў гэтак званых «чорных сьпісах». Яго канцэрты, а таксам трансьляцыя песьняў у тэле- і радыёэфіры забароненыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG