Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Керымаў не атрымліваў позваў зь Беларусі


Сулейман Керымаў
Сулейман Керымаў

Адвакат Анатоль Кучарэна заявіў, што ніякіх позваў, ніякіх копіяў пастановы аб прыцягненьні ў якасьці абвінавачанага на адрас саўладальніка «Ўралкалія», расейскага сэнатара Сулеймана Керымава не паступала.

«Сказаць што-небудзь сёньня, у тым ліку ў частцы Інтэрполу, немагчыма, таму што для таго каб нешта сказаць — трэба валодаць дакумэнтамі, у тым ліку працэсуальнымі», — цытуе адваката РІА «Новости».

Ён адмовіўся распавесьці пра далейшыя крокі па абароне інтарэсаў Керымава. «Нам трэба атрымаць дакумэнты», — адзначыў ён.

Расейскае бюро Інтэрполу атрымала з Цэнтральнага офіса міжнароднай паліцэйскай арганізацыі інфармацыю пра абвяшчэньне ў міжнародны вышук сябра расейскага Савету Фэдэрацыі Сулеймана Керымава.

Раней адвакат Анатоль Кучарэна заявіў, што Сулейман Керымаў устрымаецца ад паездак за мяжу, калі будзе абвешчаны ў міжнародны вышук праз Інтэрпол.

2 верасьня Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што Керымаў абвінавачаны па крымінальнай справе ў дачыненьні да службовых асобаў ЗАТ «Беларуская калійная кампанія». Вынесеная пастанова аб ужываньні да яго меры стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту і абвяшчэньні яго ў вышук, у тым ліку праз Інтэрпол.

Дзеяньні Керымава кваліфікаваныя сьледзтвам як арганізацыя злоўжываньня ўладай і службовымі паўнамоцтвамі (п.4 арт.16 і ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь). Максымальная санкцыя артыкула прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.

У сваёй заяве «Ўралкалій» адзначыў, што праваахоўныя органы Беларусі сфабрыкавалі справы ў дачыненьні да супрацоўнікаў кампаніі. Кампанія зьвярнулася ў кампэтэнтныя органы Расеі, каб тыя дапамаглі неадкладна спыніць палітычна матываваны перасьлед супрацоўнікаў ААТ «Уралкалій».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG