Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ватыкан: Кардынала Бэртонэ адправілі ў адстаўку


Тарчызіо Бэртонэ
Тарчызіо Бэртонэ

Папа рымскі адправіў у адстаўку дзяржсакратара сьвятога пасаду Ватыкана Тарчызіо Бэртонэ, які садзейнічаў візыту Лукашэнкі ў Ватыкан.

Папа рымскі Францішак прыняў адстаўку дзяржсакратара (кіраўніка ватыканскай дыпляматыі) Тарчызіо Бэртонэ. Да 15 кастрычніка кардынал будзе выконваць свае абавязкі, пасьля чаго яго зьменіць апостальскі нунцый у Вэнэсуэле П’етра Паралін, паведамляе радыё Ватыкана.

Як адзначае расейскі «Коммерсантъ», адстаўка Бэртонэ азначае важны этап рэформаў каталіцкага касьцёла, якіх чакаюць ад новага пантыфіка. Кардыналу прыпісваюцца шматлікія інтрыгі і злоўжываньні ўладай. Яго імя зьвязваюць таксама з уцечкай сакрэтных дакумэнтаў.

У Беларусі Бэртонэ вядомы як чалавек, які садзейнічаць арганізацыі візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан у красавіку 2009 года. У чэрвені 2008 года дзяржсакратар зьдзейсьніў свой пяцідзённы візыт у Беларусь, па выніках якога было дасягнутае пагадненьне аб будаўніцтве новых касьцёлаў, рэзыдэнцыі апостальскай нунцыятуры і біскупскай курыі.

Лукашэнка запрасіў тады папу рымскага Бэнэдыкта XVI, а Бэртонэ выказаў ўдзячнасьць уладам Беларусі за «забесьпячэньне свабоды рэлігіі». У сьнежні 2010 года Лукашэнка сустрэўся з Бэртонэ ў Астане. Тады ж зьявіліся паведамленьні аб падрыхтоўцы Канкардату паміж Ватыканам і Беларусьсю. Паводле афіцыйнай інфармацыі дакумэнт усё яшчэ рыхтуецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG