Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі міністар Мантураў: Тое, што ўчынілі ўлады Беларусі — абсурд


Дзяніс Мантураў
Дзяніс Мантураў

Міністар прамысловасьці і гандлю РФ: «У Расеі ў адказ на арышт кіраўніка «Ўралкалія» ёсьць набор адпаведных захадаў, але рашэньне аб іх прымяненьні пакуль не прынята».

Дзеяньні Беларусі ў дачыненьні да «Ўралкалія» прымушаюць перагледзець стаўленьне да сумесных праектаў. Такое меркаваньне выказаў 30 жніўня ва Ўладзівастоку міністар прамысловасьці і гандлю Расейскай Фэдэрацыі Дзяніс Мантураў:

«Я магу сказаць толькі адно: тое, што ўчынілі ўлады Беларусі — гэта абсурд. І гэты пункт гледжаньня падзяляюць, натуральна, кіраўнікі нашай краіны. Таму калі ў адносінах да нашых прадпрымальнікаў будуць выкарыстоўвацца такія жорсткія санкцыі, незразумела на чым угрунтаваныя, то мы таксама адпаведна будзем ставіцца да іхніх прапаноў і супрацоўніцтва зь іхнімі кампаніямі», — сказаў Мантураў і дадаў, што ў Расеі ёсьць набор адпаведных захадаў, але рашэньне аб іх прымяненьні пакуль не прынята.

«Калі так не па-партнэрску да нас будуць ставіцца нашы калегі, то мы вымушаны будзем, на жаль, таксама ставіцца да іхніх праектаў, якія разглядаюцца, у прыватнасьці, з намі», — растлумачыў ён, не ўдакладніўшы, пра якія канкрэтна захады ідзе гаворка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG