Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША могуць пачаць ваяваць у адзіночку


Міністар Абароны ЗША Чак Гэйгел (Chuck Hagel)
Міністар Абароны ЗША Чак Гэйгел (Chuck Hagel)
Міністар абароны ЗША Чак Гэйгел заявіў, што Злучаныя Штаты спрабуюць стварыць міжнародную кааліцыю для магчымых ваенных дзеяньняў супраць сырыйскага рэжыму, нягледзячы на галасаваньне брытанскага парлямэнту супраць удзелу Вялікабрытаніі ў гэтай апэрацыі. Аднак Злучаныя Штаты могуць распачаць ваенную апэрацыю ў Сырыі і ў аднабаковым парадку. Пра гэта паведаміла ўчора ўвечары прадстаўніца Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Кэйтлін Гэйдэн (Caitlin Hayden).

Паводле Хэйдан, прэзыдэнт Абама пры прыняцьці рашэньня па Сырыі будзе кіравацца інтарэсамі Злучаных Штатаў. «Прэзыдэнт прытрымліваецца думкі , што ў дадзенай сытуацыі на карту пастаўленыя ключавыя інтарэсы Злучаных Штатаў і што краіны, якія парушаюць міжнародныя нормы пра невыкарыстаньне хімічнай зброі, павінны за гэта адказаць», — заявіла яна.

Тэлекампанія CNN прыводзіць словы неназванага супрацоўніка амэрыканскага ўраду, які сказаў, што аднабаковыя дзеяньні ЗША ў Сырыі «магчымыя» . «Мы прыслухоўваемся да меркаваньня Вялікабрытаніі й высока ацэньваем працэс прыняцьця рашэньняў у гэтай краіне, але мы самі прымем тое рашэньне, якое палічым неабходным», — сказаў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG