Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікабрытанія адкладае ўдар па Сырыі


Лёндан не гатовы далучыцца да неадкладнай вайсковай акцыі супраць Дамаска з-за расколу ў парлямэнце і грамадзкай думкі.

У брытанскім парлямэнце 29 жніўня адбудзецца абмеркаваньне вайсковай акцыі супраць сырыйскага рэжыму і галасаваньне ў яе падтрымку. Парлямэнцкія дэбаты пройдуць на фоне расколу ў парлямэнцкіх фракцыях і пры значнай апазыцыі грамадзкай думкі вайсковаму ўмяшаньню Вялікабрытаніі ў сырыйскую грамадзянскую вайну.

У сераду пад старшынствам прэм’ер-міністра Дэвіда Кэмэрана адбылося пасяджэньне Рады нацыянальнай бясьпекі. Сябрам Рады былі прадстаўлены доказы прымяненьня сырыйскай арміяй хімічнай зброі.

Рада нацыянальнай бясьпекі аднагалосна падтрымала прызначаную ўрадам вайсковую акцыю супраць Сырыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG