Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маргелаў заклікаў афіцыйны Менск да міру


Міхаіл Маргелаў
Міхаіл Маргелаў

Кіраўнік камітэта па міжнародных справах расейскага Савета Фэдэрацыі Міхаіл Маргелаў параўнаў затрыманьне ў Менску гендырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнэра з сярэднявечнай расправай, «калі няўгодных кідалі ў вязьніцы, папярэдне завабіўшы на перамовы высокіх узроўняў».

Маргелаў лічыць, што афіцыйнаму Менску неабходна неадкладна выпусьціць на свабоду Баўмгертнэра і вырашыць справу мірам.

Ён сказаў, што Баўмгертнэр прыбыў у сталіцу сяброўскай краіны па запрашэньні кіраўніка яе ўрада.

«Беларусь парушыла элемэнтарныя правілы прыстойнасьці, затрымаўшы прадстаўніка расейскай кампаніі з прыкрасьці ад вынікаў дзелавых перамоў, якія яе не задаволілі. Гэта непрыстойна. Так не паступаюць і ў тых краінах, якія не маюць статусу саюзнай з Расеяй дзяржавы», — заявіў Маргелаў Інтэрфаксу.

Паводле Маргелава, «дзіўна таксама і тое, што дзелавыя пытаньні, зьвязаныя з рынкам калію, беларускія ўлады вырашаюць такім немудрагелістым чынам, арыштоўваючы непаслухмянага перамоўшчыка, не маючы, відаць, іншых прынятых у бізнэсе аргумэнтаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG