Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Статкевіч вітае тых, хто віншаваў яго салютам


Мікола Саткевіч
Мікола Саткевіч

Жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч атрымала ад яго паштоўку і ліст.

Марына Адамовіч распавяла Свабодзе:

«У паштоўцы літаральна два радкі: „Прывітаньне артылерыстам! Абдымаю, я“. Гэта Мікалай вітае тых, хто на дзень ягонага нараджэньня зладзіў салют каля магілёўскай турмы. Значыць, ён салют пачуў ці яму пра яго распавялі».

Мікалаю Статкевічу 12 жніўня споўнілася 57 гадоў.

23 жніўня ад Мікалая Статкевіча прыйшоў таксама ліст. «Пра сябе, як звычайна амаль нічога не піша, ў яго „ўсё добра“. Разважае пра ролю інтэрнэту ў цяперашнім і будучым жыцьці. У тым ліку адзначае, што дзякуючы інтэрнэту нашчадкі будуць усё ведаць пра добрыя і дрэнныя ўчынкі чалавека. Для Мікалая, як заўсёды, вельмі важна, што чалавек мусіць несьці адказнасьць за свае ўчынкі перад будучыняй», — распавяла Марына Адамовіч.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалая Статкевіч асуджаны за падзеі 19 сьнежня 2010 году на 6 гадоў зьняволеньня. Пакараньне Статкевіч адбывае ў крытай магілёўскай турме, куды яго зьмясьцілі як «злоснага парушальніка рэжыму адбыцьця пакараньня». Месяц таму з Статкевіча гэты статус быў зьняты, але палітвязьня па-ранейшаму трымаюць у камэры на двух чалавек і толькі раз на суткі выводзяць на кароткую прагулку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG