Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: Мубарака могуць вызваліць


Хосьні Мубарак за кратамі.
Хосьні Мубарак за кратамі.

Суд у Эгіпце павінен разгледзець пэтыцыю аб вызваленьні з турмы зрынутага з пасады прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

Над Мубаракам працягваецца паўторны працэс паводле падазрэньні ў саўдзеле ў забойствах пратэстуючых падчас паўстаньня 2011 года, якое скончылася зьвяржэньнем ягонага рэжыму. Аднак адвакат экс-прэзыдэнта спадзяецца, што яго могуць вызваліць ад абвінавачваньняў у карупцыі і выпусьціць, паведамляе ВВС.

Эўразьвяз асудзіў дзеяньні часовага ўрада, які з дапамогай арміі разагнаў пратэсты ісламістаў пасьля таго, як у ліпені вайскоўцы скінулі з пасады прэзыдэнта Махамэда Мурсі.

У чэрвені мінулага года 85-гадовага Мубарака прызналі вінаватым у датычнасьці да забойстваў пратэстоўцаў у 2011 годзе і прысудзілі да пажыцьцёвага зьняволеньня. Аднак у студзені 2013 года суд падтрымаў апэляцыю на прысуд і прызначыў паўторны працэс. Новы суд пачаўся ў траўні, і тэрмін папярэдняга зьняволеньня Мубарака, дазволены ў яго выпадку, ужо мінуў. Адвакат Мубарака Фарыд Аль-Дыб спадзяецца, што суд выпусьціць ягонага кліента на свабоду, разгледзеўшы адну з карупцыйных спраў супраць яго. Аднак дзяржаўнае абвінавачваньне плянуе абскардзіць вызваленьне, што можа на некаторы час зацягнуць патэнцыйны выхад Мубарака з турмы.

У гэтай справе яго абвінавачваюць у тым, што ён атрымліваў падарункі ад дзяржаўнага выданьня «Аль-Ахрам». Па словах карэспандэнтаў, сваякі Мубарака вярнулі грашыма кошт меркаваных падарункаў, пасьля чаго, на думку адваката, ўзрасьлі шанцы вызваленьня.

Апэляцыйны суд правядзе пасяджэньне ў турме, у якой ўтрымліваюць Мубарака. Аналітыкі кажуць, што калі экс-прэзыдэнта вызваляць, для многіх гэта стане сымбалем рэгрэсу ваеннай адміністрацыі і вяртаньня да правіл, якія дзейнічалі да паўстаньня 2011 года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG