Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каіры паліцыя ўзяла штурмам мячэць з сотнямі пратэстоўцаў


Пратэстоўцы і паліцыя ля мячэту Аль-Фатх у Каіры
Пратэстоўцы і паліцыя ля мячэту Аль-Фатх у Каіры

У Эгіпце, у раёне каірскай мячэці Аль-Фатх, 17 жніўня працягвалася інтэнсіўная перастрэлка між сіламі бясьпекі і прыхільнікамі зрынутага прэзыдэнта Махамэда Мурсі, якія схаваліся ў мячэці ўначы.

У будынку знаходзіліся некалькі сотняў чалавек. Супрацоўнікі службаў бясьпекі прымянялі сьлезацечны газ, агнястрэльную зброю, мэцілі ў мінатэры. У выніку мячэць узялі штурмам.

Ад пятніцы, паводле зьвестак міністэрства ўнутраных спраў, у сутычках па ўсёй краіне загінулі больш за 170 чалавек. У тым ліку сын лідэра «Братоў-мусульман» Махамада Бадзі — Амар.

Забурэньні пачаліся, калі прыхільнікі Мурсі і руху «Браты-мусульмане» выйшлі на вуліцы пасьля пятнічнай малітвы. Яны адгукнуліся на заклік ісламістаў правесьці «дзень гневу» ў сувязь з гібельлю соцень дэманстрантаў у сераду. У той дзень у Каіры зьліквідавалі два лягеры пратэстоўцаў. Хваляваньні перакінуліся на іншыя гарады.

Прэм’ер-міністар Эгіпту прапанаваў разгледзець пытаньне пра роспуск «Братоў-мусульманаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG