Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Шыла зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд


Уладзімер Шыла
Уладзімер Шыла

Салігорскі актывіст Уладзімер Шыла лічыць неабходным зьмяніць правапрымяняльную практыку органаў улады і судоў у сувязі са сталымі адмовамі ў правядзеньні масавых мерапрыемстваў.

Толькі ў мінулым годзе актывіст атрымаў 37 забаронаў на свае заявы. Каб зьмяніць сытуацыю, ён зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Нагодай для звароту стала чарговае парушэньне Салігорскім раённым выканаўчым камітэтам права актывіста на мірныя сходы і свабоднае выказваньне сваёй думкі.

Гаворка ідзе пра забарону мясцовымі ўладамі правядзеньня пікету да Дня Волі ў сталіцы шахцёраў вясной гэтага году. У пошуках праўды Уладзімер Шыла ўжо прайшоў праз суды першай і другой інстанцыі, але нідзе падтрымкі не знайшоў.

«У прынцыпе, нават пры цяперашнім драконаўскім законе „Аб масавых мерапрыемствах“ права на мірныя сходы можа быць гарантаванае ў значнай ступені. Дзеля гэтага дастаткова зьмяніць правапрымяняльную практыку мясцовых уладаў і судоў. З гэтай прычыны я і зьвяртаюся да Канстытуцыйнага суду», — кажа Ўладзімер Шыла.

Грамадзяне Беларусі ня маюць права ўносіць пытаньні на разгляд у Канстытуцыйны суд наўпрост, але нішто не забараняе суду выказваць сваё меркаваньне наконт зваротаў грамадзян.

«Калі Канстытуцыйны суд не разгледзіць мой зварот альбо палічыць пэрманэнтныя забароны масавых мерапрыемстваў адпаведнымі Канстытуцыі, дык буду зьвяртацца ў міжнародныя інстанцыі», — зазначыў Шыла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG